Брытанскія плянтатары пераводзяць вытворчасьць у Польшчу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.07.2017 17:40
У сваю чаргу палякі разглядаюць магчымасьць адчыняць плянтацыі за сваёй усходняй мяжой.
pixabay.com/Public Domain CC0
70 гадоў ад заснаваньня самы буйны вытворца малін, клубніц і галубікі на Брытанскіх выспах, фірма WB Chambers&Son, ад брэксіту зьбягае ў Польшчу, паведамляе Reuters. Ужо купленыя плянтацыі.
Сёлета фірма змагаецца з недастатковай колькасьцю работнікаў. «Гэта вынік падзеньня курсу фунта», – расказаў прэс-агенцтву Reuters сам Тым Чамбэрс. Раней штогод ён рабіў рэзэрвовы сьпіс жадаючых працаваць. А сёлета на выспы прыехала на 17 адсоткаў менш сэзонных работнікаў чым мінулымі гадамі і вакантнымі засталіся 1,5 тысяч рабочых месцаў.
Польскі садавод Анджэй Андзяк нагадвае, што якраз недахоп работнікаў пашкодзіў вытворцам шампіньёнаў у Нідэрляндах і прычыніўся да таго, што Польшча стала буйнейшым вытворцам гэтых грыбоў.
У Польшчы таксама пачынае не хапаць сэзонных работнікаў, якімі пераважна зьяўляюцца ўкраінцы. Цяпер украінцы едуць на Захад Эўропы за большымі заробкамі або працуюць у іншых галінах, чым сельская гаспадарка.
Таму ўсё больш польскіх плянтатараў разглядае магчымасьць пераносу вырошчваньня ягад (маліны, клубніцы, галубіка) ва Ўкраіну. Ужо сёлета адзначаецца вялікі імпарт маліны з Украіны, перад гэтым чарэшні, якія паходзілі з польскіх плянтацый ва Ўкраіне, – зазначае старшыня Саюзу садаводаў Міраслаў Малішэўскі.
Puls Biznesu/яс