Палітыка балянсаваньня паміж Захадам і Ўсходам сябе апраўдвае
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
08.08.2017 15:33
С. Богдан: Лукашэнка заўсёды хацеў быць эўрапейскім Назарбаевым. Яго мара зьдзяйсьняецца.
Аляксандр Лукашэнка й Станіслаў КарчэўскіAliaksandr Papko/radyjo.net
Падзеі апошніх тыдняў і месяцаў сьведчаць аб тым, што палітыка нэўтралітэту і балянсаваньня паміж Захадам і Ўсходам, якую абраў беларускі ўрад, сябе апраўдвае. У ліпені ў Менску пабывала дэлегацыя ЭП, адбылася сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Беларускія ўлады пры кожнай нагодзе стараюцца падкрэсьліваць, што яны разьвіваюць раўнапраўныя адносіны як з заходнімі партнэрамі, так і Расеяй. Хаця, часам складваецца ўражаньне, што кантакты з Захадам нават больш гладкія, чым з Усходам.
Аляксандар Лукашэнка заўсёды хацеў быць эўрапейскім Назарбаевым, то бок, чалавекам, да якога ў сьвеце ёсьць прэтэнзіі наконт свабоды слова і правоў чалавека, але, тым ня менш, з якім іншыя дзяржавы імкнуцца кантактавацца і рабіць інтарэсы. Гэтая мара блізкая да зьдзяйсьненьня, - падкрэсьлівае палітычны камэнтатар Цэнтра Астрагорскага Сяргей Богдан.
Слухайце гутарку Натальлі Грышкевіч зь Сяргеем Богданам у далучаным гукавым файле