Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрт: настаўнікі перагружаныя марнай працай

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 16.08.2017 18:33
  • адукацыя.mp3
Паводле спэцыялістаў, пачынаць зьмены ў беларускай школе трэба з сыстэмы кіраваньня адукацыяй.
pixabay.com/Public Domain CC0

Істотныя зьмены чакаюць сыстэму школьнай адукацыі Беларусі. Падручнікі па ўсіх прадметах будуць перапісаныя. Акрамя таго, у краіне абмяркуюць вяртаньне пяцібальнай сыстэмы. Наколькі патрэбныя гэтыя крокі?
Пра тое, што беларуская сыстэма адукацыі з часам можа адмовіцца ад 10-бальнай сыстэмы, якая дзейнічае ўжо 15 год, у аўторак па выніках спатканьня з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў намесьнік прэм’ер-міністра Васіль Жарко. Ён адзначыў, што існуючы мэханізм выклікае нямала пытаньняў. У прыватнасьці, чыноўнік зьвяртае ўвагу на пэўны суб’ектывізм настаўнікаў, якія часам ня могуць правесьці мяжу паміж шасьцёркай, сямёркай ды васьмёркай. Усё гэта адпаведнікі колішняй чацьвёркі. Перад тым як прымаць канчатковае рашэньне наконт вяртаньня да пяцібальнай сыстэмы, улады зьбіраюцца абмеркаваць пытаньне з грамадзянамі. У тым, што менавіта 10-бальная сыстэма больш адпавядае патрэбам адукацыі, упэўнены рэпэтытар Яўлен Лівянт.
Яўлен Лівянт: Пры паступленьні ў ВНУ ў дзевяностыя гады афіцыйна зьявіліся ня толькі «3» і «4», але й «3,5», ня толькі «4» і «5», але й «4,5». Калі чалавек паступаў у ВНУ, ён казаў, што яму не хапіла паловы бала. Гэта значыць, што ўжо тады веды ацэньваліся з дакладнасьцю ў 0,5 бала. Таму 10-бальная сыстэма больш зручная. Яна дазваляе лепей ацаніць рэзультаты працы, веды вучняў. Зьмяняць 10-бальную сыстэму на 5-бальную, мне здаецца, неразумна. Думаю, ёсьць важнейшыя праблемы, якія трэба тэрмінова вырашаць.
Сярод вартых увагі пытаньняў наш суразмоўца называе, у тым ліку, падручнікі. Кіраўнік дзяржавы патрабуе адкарэктаваць навучальныя праграмы. Гэта тычыцца ня толькі гуманітарных прадметаў, але таксама фізыкі ды матэматыкі. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, матэрыялы павінныя быць больш простымі. Цалкам зьмяніць усе падручнікі трэба да канца 2019 году. Яўген Лівянт таксама лічыць, што якасьць школьных выданьняў нізкая. Аднак каб зьмяніць праграму, патрэбны больш грунтоўны падыход.
Яўлен Лівянт: Не хапае якасьці. Мне здаецца, самая вялікая праблема падручнікаў – гэта тое, што іх робяць вельмі хутка: за год ці за 3 месяцы. Каб зрабіць добры падручнік, над ім трэба працаваць некалькі гадоў. Ён мусіць прайсьці этапы апрабацыі, рэцэнзаваньня. Яго трэба абмяркоўваць, выпраўляць памылкі, якія выявіліся ў выніку апрабацыі на экспэрымэнтальных клясах – так, як гэта было ў свой час у Савецкім Саюзе. Там працэс падрыхтоўкі падручнікаў займаў ад 5 да 7 гадоў. Якасьць сучасных падручнікаў нізкая, бо яны робяцца зь вялікай хуткасьцю. Там шмат памылак. Таму іх часта зьмяняюць. Прычым, зьмяняюць ізноў вельмі хутка.
У сваю чаргу, другі экспэрт, філёзаф і мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч, зьвяртае ўвагу – веды, якія дае беларуская школа, усё яшчэ абапіраюцца на карціну сьвету, што існавала ў савецкія часы. Такая сыстэма, безумоўна, патрабуе цалкавітага перагляду. Яшчэ адно важнае пытаньне, на якім, паводле спэцыяліста, павінна сканцэнтравацца дзяржава, зьвязанае са структурай сыстэмы адукацыі. Працягвае Ўладзімер Мацкевіч.
Ўладзімер Мацкевіч: Што тычыцца кіраваньня, то яно раздутае. Зашмат кантралюючых ды кіруючых структураў, якія па колькасьці працоўных перабольшваюць нават увесь склад настаўнікаў. Больш за тое, настаўнікі займаюцца не падвышэньнем сваёй кваліфікацыі, а перапісваньнем ды перакладваньнем паперак, якія кантралююцца ўсімі гэтымі органамі. Таму да непасрэднай працы настаўніка з вучнямі ў клясе проста рукі не даходзяць. Настаўнік настолькі перагружаны марнай працай, што нават ня мае часу знаёміцца з сучаснай літаратурай, з навінкамі ў сваёй галіне, а таксама падвышаць свой культурны ўзровень, без чаго ён ня будзе цікавым для сваіх вучняў.
На нарадзе, прысьвечанай патрэбам беларускай адукацыі, уздымалася пытаньне аб даходах працаўнікоў бюджэтнай сфэры. Настаўнікам, а таксама мэдыкам да канца гэтага году ўлады абяцаюць падняць сярэдні заробак да 800 рублёў. Больш за тое, калі верыць чыноўнікам, у 2018 рост працягнецца.

Істотныя зьмены чакаюць сыстэму школьнай адукацыі Беларусі. Падручнікі па ўсіх прадметах будуць перапісаныя. Акрамя таго, у краіне абмяркуюць вяртаньне пяцібальнай сыстэмы. Наколькі патрэбныя гэтыя крокі?

Пра тое, што беларуская сыстэма адукацыі з часам можа адмовіцца ад 10-бальнай сыстэмы, якая дзейнічае ўжо 15 год, у аўторак па выніках спатканьня з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў намесьнік прэм’ер-міністра Васіль Жарко. Ён адзначыў, што існуючы мэханізм выклікае нямала пытаньняў. У прыватнасьці, чыноўнік зьвяртае ўвагу на пэўны суб’ектывізм настаўнікаў, якія часам ня могуць правесьці мяжу паміж шасьцёркай, сямёркай ды васьмёркай. Усё гэта адпаведнікі колішняй чацьвёркі.

Перад тым як прымаць канчатковае рашэньне наконт вяртаньня да пяцібальнай сыстэмы, улады зьбіраюцца абмеркаваць пытаньне з грамадзянамі. У тым, што менавіта 10-бальная сыстэма больш адпавядае патрэбам адукацыі, упэўнены рэпэтытар Яўлен Лівянт.

Яўлен Лівянт: Пры паступленьні ў ВНУ ў дзевяностыя гады афіцыйна зьявіліся ня толькі «3» і «4», але й «3,5», ня толькі «4» і «5», але й «4,5». Калі чалавек паступаў у ВНУ, ён казаў, што яму не хапіла паловы бала. Гэта значыць, што ўжо тады веды ацэньваліся з дакладнасьцю ў 0,5 бала. Таму 10-бальная сыстэма больш зручная. Яна дазваляе лепей ацаніць рэзультаты працы, веды вучняў. Зьмяняць 10-бальную сыстэму на 5-бальную, мне здаецца, неразумна. Думаю, ёсьць важнейшыя праблемы, якія трэба тэрмінова вырашаць.

Сярод вартых увагі пытаньняў наш суразмоўца называе, у тым ліку, падручнікі. Кіраўнік дзяржавы патрабуе адкарэктаваць навучальныя праграмы. Гэта тычыцца ня толькі гуманітарных прадметаў, але таксама фізыкі ды матэматыкі. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, матэрыялы павінныя быць больш простымі. Цалкам зьмяніць усе падручнікі трэба да канца 2019 году. Яўген Лівянт таксама лічыць, што якасьць школьных выданьняў нізкая. Аднак каб зьмяніць праграму, патрэбны больш грунтоўны падыход.

Яўлен Лівянт: Не хапае якасьці. Мне здаецца, самая вялікая праблема падручнікаў – гэта тое, што іх робяць вельмі хутка: за год ці за 3 месяцы. Каб зрабіць добры падручнік, над ім трэба працаваць некалькі гадоў. Ён мусіць прайсьці этапы апрабацыі, рэцэнзаваньня. Яго трэба абмяркоўваць, выпраўляць памылкі, якія выявіліся ў выніку апрабацыі на экспэрымэнтальных клясах – так, як гэта было ў свой час у Савецкім Саюзе. Там працэс падрыхтоўкі падручнікаў займаў ад 5 да 7 гадоў. Якасьць сучасных падручнікаў нізкая, бо яны робяцца зь вялікай хуткасьцю. Там шмат памылак. Таму іх часта зьмяняюць. Прычым, зьмяняюць ізноў вельмі хутка.

У сваю чаргу, экспэрт у галіне мэтадалёгіі Уладзімер Мацкевіч, зьвяртае ўвагу – веды, якія дае беларуская школа, усё яшчэ абапіраюцца на карціну сьвету, што існавала ў савецкія часы. Такая сыстэма, безумоўна, патрабуе цалкавітага перагляду. Яшчэ адно важнае пытаньне, на якім, паводле спэцыяліста, павінна сканцэнтравацца дзяржава, зьвязанае са структурай сыстэмы адукацыі. Працягвае Ўладзімер Мацкевіч.

Ўладзімер Мацкевіч: Што тычыцца кіраваньня, то яно раздутае. Зашмат кантралюючых ды кіруючых структураў, якія па колькасьці працоўных перабольшваюць нават увесь склад настаўнікаў. Больш за тое, настаўнікі займаюцца не падвышэньнем сваёй кваліфікацыі, а перапісваньнем ды перакладваньнем паперак, якія кантралююцца ўсімі гэтымі органамі. Таму да непасрэднай працы настаўніка з вучнямі ў клясе проста рукі не даходзяць. Настаўнік настолькі перагружаны марнай працай, што нават ня мае часу знаёміцца з сучаснай літаратурай, з навінкамі ў сваёй галіне, а таксама падвышаць свой культурны ўзровень, без чаго ён ня будзе цікавым для сваіх вучняў.

На нарадзе, прысьвечанай патрэбам беларускай адукацыі, уздымалася пытаньне аб даходах працаўнікоў бюджэтнай сфэры. Настаўнікам, а таксама мэдыкам да канца гэтага году ўлады абяцаюць падняць сярэдні заробак да 800 рублёў. Больш за тое, калі верыць чыноўнікам, у 2018 рост працягнецца.

Ваcіль Садоўскі

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт