Logo Polskiego Radia
Print

Лічба судовых справаў за распальваньне нянавісьці расьце ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 24.08.2017 18:11
Паводле дадзеных афіцыйнай статыстыкі, у мінулым годзе Фэміда вынесла рэкордную колькасьць такіх прысудаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Колькасьць судовых справаў за распальваньне нянавісьці расьце ў Польшчы. У мінулым годзе Фэміда вынесла рэкордную лічбу такіх прысудаў, паведамляе сёньня Dziennik Gazeta Prawna. Паводле афіцыйнай статыстыкі, цягам 2016 ў краіне разглядалася 127 справаў, зьвязаных з публічнай зьнявагай прадстаўнікоў пэўнай групы насельніцтва. Акрамя таго, 80 разоў людзі траплялі на лаву падсудных за прапагандаваньне фашысцкай ідэалёгіі. Яшчэ 76 эпізодаў тычылася насільля на падставе расавай ці нацыянальнай прыналежнасьці. З 314 абвінавачаных асобаў вінаватымі прызналі больш за 240, піша выданьне.
Для параўнаньня – годам раней было прыкладна на траціну менш. У размове з журналістамі выданьня Марцін Сасьняк зь бюро амбудсмэна заўважыў – па-першае, лічбы адлюстроўваюць, зьмену настрояў у грамадзтве (яна зьвязаная, у тым ліку, з міграцыйным крызысам у Эўропе). Галоўным аб’ектам агрэсіі часьцей за ўсё становяцца мусульмане.
І хоць саму Польшчу праблема нелегалаў амаль не закранула, людзі сталі сьведкамі вельмі эмацыйных палітычных дэбатаў на гэтую тэму. Зь іншага боку, вялікая колькасьць судовых справаў тлумачыцца ростам сьвядомасьці грамадзянаў. Яны ўсё часьцей зьвяртаюць увагу на праявы нянавісьці ў інтэрнэце ці ў рэальным жыцьці ды паведамляюць пра гэта праваахоўным органам. Правільна рэагаваць на падобныя інцыдэнты супрацоўнікаў паліцыі вучаць падчас спэцыяльных курсаў.
Назіральнікаў насьцярожвае таксама колькасьць крымінальных справаў, у якіх угледжваюць прыкметы нянавісьці. За ўвесь мінулы год у Польшчы іх было заведзена 60, з пачатку 2017 – ужо 64. Пры гэтым адна зь ініцыятараў грамадзкай кампаніі HejtStop Ёана Грабарчык упэўненая – афіцыйная статыстыка не адлюстроўвае ўсіх маштабаў праблемы. Некаторыя праявы нянавісьці так і застаюцца незаўважанымі.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт