Ці ўдасца польскім кампаніям замацавацца на расейскім транспартным рынку?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Vasil Sadouski
                        
                        24.08.2017 19:03
                    
                                 
                
                
                    Пытаньне аб выдзяленьні дазволаў для перавозчыкаў Майсква й Варшава абмяркуюць у другой палове верасьня.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Ці ўдасца польскім кампаніям замацавацца на расейскім транспартным рынку ў 2018? Гэтым пытаньнем задаецца сёньня газэта Puls Biznesu. Зараз экспэрты назіраюць узрост аб’ёмаў паміж Эўразьвязам ды Расеяй. Паводле ўласьніка лягістычнай фірмы Гжэгажа Шэнэйкі, у другім квартале гэтага году такая дынаміка прывяла да павелічэньня коштаў перавозак. Яны падаражалі прыкладна на 15-20 працэнтаў.
Зараз польскія транспартныя кампаніі атрымліваюць у Расеі ліміт дазволаў на перавозкі, колькасьць якіх залежыць ад лічбы рэйсаў у мінулым годзе. Акрамя таго, існуе так званы «агульны фонд», дазволамі зь якога могуць карыстацца тыя, хто вычарпаў свой ліміт. Спэцыялісты адзначаюць – ужо зараз кампаніі пачынаюць адчуваць дэфіцыт такіх дакумэнтаў. Разам з тым, яны спадзяюцца, што бакі змогуць дамовіцца аб колькасьці дазволаў на будучы год, пасьля чаго некаторыя польскія фірмы змогуць вярнуцца на расейскі рынак. Перамовы заплянаваныя на другую палову верасьня.  
Транспартны крызыс у стасунках паміж Усходам і Захадам пачаў абвастрацца ў 2013, калі Масква ўвяла законы, якія супярэчаць міжнародным дамоўленасьцям, гаворыцца ў артыкуле. Годам пазьней да гэтага дадалося эмбарга на пастаўкі эўрапейскіх прадуктаў у Расею. З улікам усіх абмежаваньняў у 2016 польскія транспартныя фірмы змаглі выкарыстаць толькі каля 100 са 150 тысячаў дазволаў, атрыманых ад Масквы. 
св