Logo Polskiego Radia
Print

У Крыніцы пачаўся Эканамічны форум

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.09.2017 11:17
У штогадовым мерапрыемстве прыме ўдзел каля 4 тысяч гасьцей з Польшчы й замежжа.
PAP/Grzegorz Momot

У Крыніцы пачаўся Эканамічны форум
У штогадовым мерапрыемстве прыме ўдзел каля 4 тысяч гасьцей з Польшчы й замежжа.
Амаль 4 тысячы гасьцей з Польшчы й замежжа прыме ўдзел у 27-ым Эканамічным форуме, які сёньня пачаўся ў гарадку Крыніца-Здруй на поўдні Польшчы. Сёлета госьцем мерапрыемства зьяўляецца прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Паводле стваральніка форуму Зыгмунта Бэрдыхоўскага (Zygmunt Berdychowski), многія дыскусіі будуць прысьвячацца пытаньням бясьпекі.
Зыгмунт Бэрдыхоўскі: Напэўна, гэтая тэма выкліча асаблівае зацікаўленьне. Калі гаворка ідзе пра палітычныя тэмы, то я лічу, што найважнейшымі будуць незавершаны працэс эўрапейскай інтэграцыі й міграцыйны крызыс. Ня менш важным пытаньнем, асабліва для членаў Эўразьвязу, зьяўляецца пасьпяховая барацьба з падатковымі махлярствамі.
Госьцьмі Эканамічнага форуму зьяўляюцца палітыкі, эканамісты, эканамічныя дзеячы, кіраўнікі найбуйнейшых кампаній і журналісты з усяго сьвету. Сёньня ў рамках мерапрыемства заплянаваная сустрэча прэзыдэнта Польшчы з кіраўнікамі Грузіі й Македоніі.
аз

Амаль 4 тысячы гасьцей з Польшчы й замежжа прыме ўдзел у 27-ым Эканамічным форуме, які сёньня пачаўся ў гарадку Крыніца-Здруй (Krynica-Zdrój) на поўдні Польшчы. Сёлета госьцем мерапрыемства зьяўляецца прэзыдэнт Анджэй Дуда.

Паводле стваральніка форуму Зыгмунта Бэрдыхоўскага (Zygmunt Berdychowski), многія дыскусіі будуць прысьвячацца пытаньням бясьпекі.

Зыгмунт Бэрдыхоўскі: Напэўна, гэтая тэма выкліча асаблівае зацікаўленьне. Калі гаворка ідзе пра палітычныя тэмы, то я лічу, што найважнейшымі будуць незавершаны працэс эўрапейскай інтэграцыі й міграцыйны крызыс. Ня менш важным пытаньнем, асабліва для членаў Эўразьвязу, зьяўляецца пасьпяховая барацьба з падатковымі махлярствамі.

Госьцьмі Эканамічнага форуму зьяўляюцца палітыкі, эканамісты, эканамічныя дзеячы, кіраўнікі найбуйнейшых кампаній і журналісты з усяго сьвету. Сёньня ў рамках мерапрыемства заплянаваная сустрэча прэзыдэнта Польшчы з кіраўнікамі Грузіі й Македоніі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт