Творчасьць беларускіх літаратараў у Польшчы - паўнавартасная літаратура
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        20.09.2017 16:38
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Адной з дамінуючых тэмаў гэтай літаратуры зьяўляецца дом ды радзіма. 
                
                
                    
                        
Галіна ТварановічЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Беларуская літаратура на Беласточчыне – бадай адзіны прыклад паўнацэннай літаратуры нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. Выдаюцца кнігі, арганізуюцца літаратурныя сэмінары й літаратуразнаўчыя канфэрэнцыі, а праз год Беларускаму літаратурнаму аб’яднаньню «Белавежа» споўніцца 60 гадоў.
Адной  з дамінуючых тэмаў гэтай літаратуры зьяўляецца дом ды радзіма. Таму  менавіта Катэдры беларускай і рускай філялёгіі Беластоцкага ўнівэрсытэту  ўжо некалькі гадоў запар ладзяць канфэрэнцыі, прысьвечаныя гэтай тэме  ва ўсходнеславянскіх літаратурах.
Аднак у наступным годзе гэтая канфэрэнцыя будзе мець крыху іншы характар у сувязі зь юбілеем «Белавежы» – гаворыць загадчыца катэдры праф. Галіна Тварановіч.
Слухайце гутарку Яраслава Іванюка з Галінай Тварановіч у далучаным гукавым файле