Польскі прэзыдэнт мае найвышэйшы рэйтынг даверу
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
20.11.2017 15:42
Штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna» друкуе інтэрвію з польскім прэзыдэнтам.
Andrzej DudaFoto: praszkiewicz/shutterstock
Выданьне зазначае, што на сёньняшні дзень – гэта палітык з самым высокім рэйтынгам даверу ў Польшчы.
Выданьне спасылаецца на сацыялягічнае дасьледаваньне, якое правёў Цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі. Зь яго вынікае, што 69% палякаў давяраюць прэзыдэнту Анджэю Дуду. На другім месцы, прэм’ер-міністарка краіны Бэата Шыдла з 56% даверу, на трэцім Павал Кукіз з 51%. 48% палякаў давярае віцэ-прэм’еру Матэвушу Маравецкаму.
На другім канцы рэйтынгу апынуліся асобы з найвышэйшым узроўнем недаверу. Больш за ўсё палякі не давяраюць міністру абароны Антонію Мацярэвічу, кіраўніку партыі «Права й справядлівасьць» Яраславу Качыньскаму ды лідару апазыцыі з партыі «Грамадзянская плятформа» Гжэгажу Схэтыну. Адпаведна 55%, 48% і 46% палякаў не давяраюць гэтым палітыкам.
юл