Logo Polskiego Radia
Print

Выдаленьне польскага гісторыка з Расеі – удар па навуковых дасьледаваньнях

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.11.2017 13:20
„Для нас гэта таксама незразумелае рашэньне”, - кажа старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк.
Сьцяг Расеі. Сьцяг Расеі. Photo: IGORN/pixabay.com/CC0 Public Domain

Выдаленьне польскага гісторыка з Расеі – удар па свабодзе навуковых дасьледаваньняў
„Для нас гэта таксама незразумелае рашэньне”, - кажа старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк.
„Калі рашэньне аб высылцы з Расеі прафэсара Генрыка Глэмбоцкага (Henryk Głębocki) будзе падтрыманае, то гэта будзе вялікая страта для польскай навукі”, - ацаніў у размове з газэтай „Nasz Dziennik” старшыня польскага Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк (Jarosław Szarek). Паводле яго, гэткае рашэньне ў першую чаргу зьяўляецца ўдарам па „свабодзе навуковых дасьледаваньняў”.
„Расейская рэчаіснасьць адрозьніваецца ад рэчаіснасьці ў Польшчы й іншых краінах. Але гэта пытаньне палітыкі. Адмена згаданага рашэньня ад нас не залежыць”, - дадаў Шарэк.
Паводле старшыні ІНП, каб паясьніць гэтае пытаньне, неабходнае ўмяшальніцтва іншых дзяржаўных установаў. „Генрык Глэмбоцкі зьяўляецца таксама навуковым супрацоўнікам Ягелёнскага ўнівэрсытэта, чыё меркаваньне па гэтым пытаньні, я спадзяюся, будзе абвешчанае ў бліжэйшым часе”, - дадаў старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці.
Пра тое, што прафэсар Генрык Глэмбоцкі быў затрыманы ў Маскве Фэдэральнай службай бясьпекі, якая загадала яму пакінуць тэрыторыю Расеі на працягу 24 гадзінаў, у нядзелю паведаміў ІНП. Гісторык паведаміў, што яго затрымалі каля поўначы ў пятніцу, калі ён вярнуўся з Санкт-Пецярбурга ў Маскву. З суботы ён знаходзіцца ўжо ў Польшчы.
Яраслаў Шарэк лічыць, што працяг рашэньня ФСБ аб высылцы будзе вялікай стратай для польскай навукі. „Генрык Глэмбоцкі ўжо чвэрць стагодзьдзя праводзіць дасьледаваньні ў самых важных архівах Расеі, ЗША, Вялікабрытаніі. Ён не выкарыстоўвае ўскосных крыніцаў, але сам сумленна дасьледуе пытаньні, якія яго цікавяць”, - падкрэсьліў Шарэк.
Таму, паводле яго, рашэньне аб выдаленьні з Расеі прафэсара, які зьяўляецца адным з найбольш выдатных спэцыялістаў па гісторыі Расеі, гэта асабістая трагедыя навукоўца.
„Для нас гэта таксама незразумелае рашэньне, якое перш за ўсё б'е па свабодзе навуковых дасьледаваньняў”, - дадаў старшыня польскага ІНП у размове з выданьнем „Nasz Dziennik”. Нагадаем, па справе высылкі польскага гісторыка з Расеі ў панядзелак пратэставаў МЗС Польшчы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт