Logo Polskiego Radia
Print

Самагубства харвацкага ваеннага злачынцы дзеліць Балканы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.12.2017 16:08
У Загрэбе харваты лічаць Слабодана Праляка героем, у Босьніі - паляць харвацкія сьцягі.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Самагубства харвацкага ваеннага злачынцы дзеліць Балканы
У Загрэбе харваты лічаць Слабодана Праляка героем, у Босьніі - паляць харвацкія сьцягі.
Самагубства харвацкага ваеннага злачынцы – генарала Слабодана Праляка ў залі паседжаньняў Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі ўсхвалявала Балканы. У Загрэбе харваты лічаць яго героем, у Босьніі - паляць харвацкія сьцягі, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
У панядзелак, каб супакоіць эмоцыі, у Босьнію й Герцагавіну накіраваўся прэм'ер-міністар Харватыі Андрай Пленкавіч. У краіне, у якой пражывае некалькі адсоткаў харватаў і больш за 30% мусульманскіх басьнійцаў, эмоцыі не суціхаюць з моманту прыгаварэньня Слабодана Праляка да 20 гадоў турмы за ваенныя злачынствы, учыненыя ў 1992-1993 гадах, пасьля чаго ён выпіў атруту ў зале суду.
Праляк утрымліваў у судзе, што ён камандаваў арміяй, якая абараняла харватаў у Босьніі ад басьнійцаў і сэрбаў.
Харвацкі парлямэнт вырашыў ушанаваць памяць генэрала хвілінай маўчаньня, хоць некаторыя дэпутаты ў знак пратэсту дэманстратыўна пакінулі залю паседжаньня.
„Зьдзяйсьняючы самагубства Праляк найбольш пашкодзіў суду ў Гаазе, то бок падарваў яго аўтарытэт”, - кажа ў размове з выданьнем „Gazeta Wyborcza” харвацкі журналіст Іван Фішар.
Паводле яго, сьмерць Праляка прычыніцца да паглыбленьня падзелаў, якія ўзьніклі ў былой Югаславіі пасьля вайны 1990-х гадах. „Нацыяналістычныя тэндэнцыі сярод палітыкаў па ўсім рэгіёне яшчэ больш замацуюцца”, - лічыць журналіст.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт