Logo Polskiego Radia
Print

Дзеда Мароз у Каменюках дапамагае захаваць савецкі дух у народзе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.12.2017 18:11
14 гадоў таму Лукашэнка загадаў узьвесьці ў сэрцы пушчы казачны палац, такі постсавецкі Дыснэйлэнд.
Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза ў Каменюках.Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза ў Каменюках.commons.wikimedia.org/By Yogi555 - Уласная праца, Public Domain

Карэспандэнт тыднёвіка Newsweek наведаўся ў рэзыдэнцыю Дзеда Мароза ў Каменюках. Дзед Мароз жыве ў сэрцы Белавескай пушчы ў пяці кілямэтрах ад мяжы Беларусі з Польшчай. Ён ходзіць у валёнках і ўпраўляе беларускім Дыснэйлэндам. І дапамагае Лукашэнку захаваць савецкі дух у народзе, – піша Міхал Кацэвіч.

14 гадоў таму Лукашэнка загадаў узьвесьці ў сэрцы пушчы казачны палац, такі постсавецкі Дыснэйлэнд. За некалькі кілямэтраў ад рэзыдэнцыі Дзеда Мароза знаходзіцца ўрадавая віла, у якой у сьнежні 1991 году Барыс Ельцын разам з лідарамі Беларусі і Ўкраіны падпісалі акт аб роспуску Савецкага Саюзу. Для Лукашэнкі гэта быў акт здрады і ён вырашыў стварыць нешта такое, што зацьміць дрэнную славу Белавескай пушчы. Такім чынам паўстала рэзыдэнцыя ў Каменюках, якую за апошнія пяць гадоў наведала 300 тысяч чалавек.

"У мінулым Лукашэнка быў як Дзед Мароз, раздаваў падарункі: пэнсіі, працу на заводах і калгасах. Сёньня пераважна забірае", – наракаюць у Каменюках беларусы.

«Наш Дзед Мароз зьяўляецца сваяком вашага Мікалая, але ён лепшы, бо цяжка працуе цэлы год і ня швэндаецца па гандлёвых галерэях на падзаробак, а жыве тут, у пушчы», – расказвае памочнік Дзеда Мароза ў Каменюках Афанасій, які марыць у будучыні стаць гаспадаром рэзыдэнцыі.

Дзед Мароз зьяўляецца постацьцю стараславянскага фальклёру. Ён быў зларадным і жорсткім дэманам. Аднак у XІX стагодзьдзі стаў браць прыклад з заходняга сьвятога Мікалая, які раздаваў падарункі. У дваццатыя гады мінулага стагодзьдзя саветы жорстка забаранялі Дзеда Мароза, і так, як за ёлку, за яго таксама можна было трапіць у турму. «Бальшавікі хутка зразумелі, што постаць вельмі моцна прыжылася ў народзе, а сьвяты без Дзеда Мароза нудныя. І на аснове праваслаўнай традыцыі стварылі сьвецкі гібрыд», – патлумачыла карэспандэнту Newsweek Аксана Гайко з Культурнага цэнтра ў Берасьці.

Для расейцаў і беларусаў Дзед Мароз - гэта хтосьці больш чым ласкавы старык, які раздае падарункі. Гэта жывы сымбаль іхняй гісторыі і культуры, – напісаў Міхал Кацэвіч.

Newsweek/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт