Logo Polskiego Radia
Print

«Улады нас ня хочуць слухаць»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.01.2018 17:50
  • бізнэс.mp3
Адсутнасьць грошай у насельніцтва, незразумелыя законы й нядобрасумленная канкурэнцыя з боку азіятаў - асноўныя праблемы ІП.
pixabay.com/Public Domain CC0

Індывідуальныя прадпрымальнікі хочуць працаваць паводле закона, а не паводле ўказаў – такі пастулят прагучаў у Горадні на рэгіянальнай канфэрэнцыі індывідуальных прадпрымальнікаў.
Галоўная задача, якую паставілі арганізатары, – гэта падрыхтоўка закона пра індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасьць.
На рэгіянальную канфэрэнцыю прыехала дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая, якая выказала жаданьне дапамагчы прадпрымальнікам працаваць над стварэньнем «свайго закона». Таксама яна паўдзельнічала ў агульнай дыскусіі на тэму юрыдычнага паляпшэньня дзейнасьці прадпрымальнікаў, якія займаюцца розьнічным гандлем.
Падобныя рэгіянальныя канфэрэнцыі павінны прайсьці па ўсёй Беларусі.
А пра актуальныя праблемы беларускіх прадпрымальнікаў расказвае намесьнік старшыні рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня «Пэрспэктыва» Павел Шыпілаў. Зь ім размаўляе Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт