Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь наіўна разьлічвае на брацкую дапамогу Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.02.2018 13:46
Аляксандар Лукашэнка спадзяецца атрымаць расейскую зброю ў рамках АДКБ, але Масква нічога не дае бясплатна.
Су-30СМ ВПС РасеіСу-30СМ ВПС Расеіcommons.wikimedia.org/Russian Ministry of Defence/CC BY 4.0

Беларусь наіўна разьлічвае на брацкую дапамогу Расеі
Аляксандар Лукашэнка спадзяецца атрымаць расейскую зброю ў рамках АДКБ, але Масква нічога не дае бясплатна.
Надоечы Аляксандар Лукашэнка закрануў пытаньне ваеннага супрацоўніцтва з Расеяй у рамках Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ). Ён нагадаў, што дзяржавы-члены (Армэнія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Беларусь і Расея), самастойна мадэрнізуюць свае войскі й выказаў меркаваньне, што падтрымка Масквы па гэтай справе недастатковая.
У Менску кажуць, што Лукашэнка разьлічвае на пастаўкі сучаснага расейскага ўзбраеньня, купіць якое Беларусь ня можа сабе дазволіць. Тым часам Крэмль не сьпяшаецца аказваць Беларусі бясплатную дапамогу, паколькі ўжо неаднаразова расчараваўся ў Лукашэнцы, канстатуе „Rzeczpospolita”.
Беларускі вайсковы аналітык Аляксандар Алесін, якога цытуюць беларускія СМІ, кажа, што ў першую чаргу Менск зацікаўлены ў ракетных комплексах „Іскандэр” і ў найноўшых сыстэмах СПА С-400. Ён нагадвае, што Расея падпісала кантракт на пастаўку чатырох комплексаў С-400 у Турцыю на суму 2,5 мільярда даляраў. У той жа час, гадавы ваенны бюджэт Беларусі складае 500-700 млн даляраў.
„Беларуская армія знаходзіцца ў стане дэградацыі. Менск ня мае сродкаў на мадэрнізацыю, а Расея бясплатна не дапамагае”, - кажа вядомы беларускі палітоляг Аляксандар Кляскоўскі.
„У мінулым годзе Беларусь падпісала пагадненьне аб закупцы найноўшых расейскіх зьнішчальнікаў Су-30. Нягледзячы на тое, што яна зьяўляецца ваенным саюзьнікам Расеі, за кожны самалёт будзе прымушана заплаціць каля $ 50 млн”, - дадае палітоляг.
„Беларусь не зьяўляецца ўжо пляцдармам Расеі ў заходнім напрамку. Цяпер ім зьяўляецца Калінінградзкая вобласьць”, - сьцьвярджае палітоляг з прэстыжнай маскоўскай Вышэйшай школы эканомікі Андрэй Суздальцаў.
„Бясплатных паставак зброі ня будзе. Беларусь атрымала б усё бясплатна, калі б яна ўваходзіла ў склад Расейскай Фэдэрацыі. Але Беларусь зьяўляецца сувэрэннай дзяржавай, таму або плаці, або давай нешта наўзамен”, - кажа ў размове з газэтай „Rzeczpospolita” галоўны рэдактар часопіса „Нацыянальная абарона” Ігар Каратчэнка.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт