Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ўшанавалі „выклятых” жаўнераў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.02.2018 15:49
  • дня памяці „выклятых”.mp3
„Гэта нашая гісторыя й нашая ідэнтычнасьць”, - кажа гарадзенскі журналіст і грамадзкі дзеяч СПБ Анджэй Пачобут.
Помнік жаўнерам Арміі Краёвай, загінулым у баі пад СтрыеўкайПомнік жаўнерам Арміі Краёвай, загінулым у баі пад СтрыеўкайPhoto: Włodzimierz Pac/Polskie Radio

У Беларусі ўшанавалі „выклятых” жаўнераў
„Гэта нашая гісторыя й нашая ідэнтычнасьць”, - кажа гарадзенскі журналіст і грамадзкі дзеяч СПБ Анджэй Пачобут.
Палякі зь Беларусі й польскія дыпляматы зь Генэральнага консульства ў Горадні цягам апошніх дзён наведалі каля 20 польскіх месцаў памяці на Гарадзеншчыне. Акцыя была арганізавана з нагоды Нацыянальнага дня памяці „выклятых” жаўнераў, які адзначаецца 1-га сакавіка.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Сьвечкі былі запаленыя, сярод іншага, на вайсковых могілках у Лідзе, на брацкай магіле ў Шчучыне, а таксама на магілах жаўнераў Арміі Краёвай у шэрагу іншых невялікіх населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі.
Кветкі былі ўскладзеныя да помнікаў жаўнерам Арміі Краёвай, якія загінулі ў баях зь гітлераўскімі войскамі, а таксама з савецкім НКУСам.
Генэральны консул Польшчы ў Горадні Яраслаў Ксёнжэк (Jarosław Książek) падкрэсьліў ролю мясцовых палякаў у захаваньні польскіх месцаў памяці на тэрыторыі Беларусі.
Яраслаў Ксёнжэк: Пэрыяд улады Савецкага Саюзу не спрыяў выяўленьню гэтай праўды. Цяпер мы паступова ліквідуем гэтыя прабелы. Зразумела, прайшлі многія гады, але мы адкрываем новыя месцы памяці. Пра існуючыя месцы памяці мы клапоцімся, як толькі ўмеем і можам. У гэтым нам вельмі дапамагае Саюз палякаў Беларусі. Мы арганізавалі сетку камітэтаў, якія займаюцца канкрэтнымі месцамі. Дапамагаем ім і стараемся, каб людзі ніколі не забылі пра гэтыя месцы.
Ушанаваньне польскіх месцаў памяці ў Беларусі для мясцовых палякаў важнае, паколькі гэта іхняя гісторыя й ідэнтычнасьць, пераконвае гарадзенскі журналіст і грамадзкі дзеяч Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут.
Анджэй Пачобут: І для мясцовых палякаў, і для польскай моладзі - гэта магчымасьць сутыкнуцца з сапраўднай гісторыяй. Сьведкаў жыве ўсё менш. Я сам памятаю гады, калі сюды прыходзілі людзі, якія самі бачылі гэтыя баі. Яны вельмі важныя, паколькі гэта нашая гісторыя й нашая ідэнтычнасьць.
У акцыі ўшанаваньня загінулых жаўнераў удзел прынялі таксама вучні польскай школы ў Горадні, якая дзейнічае пры Саюзе палякаў Беларусі.
Вучаніца: Я пад вялікім уражаньнем, што мы можам наведаць столькі месцаў і даведацца пра гісторыю многіх адважных людзей.
Старшыня Галоўнай рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Арэхва падкрэсьліла, што гэткія паездкі па месцах бітваў Другой сусьветнай вайны зьяўляюцца жывым урокам гісторыі для маладых людзей.
Анжаліка Арэхва: Для нас вельмі важным зьяўляецца клопат пра месцы нацыянальнай памяці. Гэта вельмі добра, што ёсьць чарговыя дні, калі мы можам нагадаць пра людзей, якія ахвяравалі сваім жыцьцём. Гэткімі людзьмі зьяўляюцца „выклятыя” жаўнеры. Мы наведваем месцы, дзе пахаваныя жаўнеры Арміі Краёвай. Добра, што ў гэтай акцыі ўдзельнічае таксама моладзь, для якой гэта жывая лекцыя гісторыі. Пра гэтую гісторыю яны не пачуюць у беларускіх школах.
Старшыня Асацыяцыі жаўнераў Арміі Краёвай-вязьняў лягераў (Stowarzyszenie Łagierników Żołnierzy Armii Krajowej) зь сядзібай у Варшаве Артур Кондрат узгадвае памяць абаронцаў былых тэрыторыяў усходняй Польшчы.
Артур Кондрат: Мы прыяжджаем сюды з нагоды Нацыянальнага дня памяці „выклятых” жаўнераў, каб памаліцца за нязломных жаўнераў і запаліць зьнічку. З другога боку, мы хочам падкрэсьліць, што польскі народ памятае пра сваіх герояў- абаронцаў гэтых тэрыторыяў. Гэта таксама доказ нашай памяці пра тых, хто дагэтуль пакоіцца ў невядомых ці нявыяўленых магілах. Наш абавязак, каб польскі народ ніколі не забыў сваіх сапраўдных герояў.
1 сакавіка ўжо восьмы раз палякі будуць адзначаць Нацыянальны дзень памяці „выклятых” жаўнераў. Гэта сьвята тых, хто пасьля 1944 году не пагадзіўся, каб Польшчай кіраваў камуністычны ўрад, адобраны Масквой. Жаўнеры Арміі Краёвай не здалі зброю. За свой супраціў многія зь іх заплацілі самую высокую цану.
Размаўляў Уладзімер Пац/аз

Палякі зь Беларусі й польскія дыпляматы зь Генэральнага консульства ў Горадні цягам апошніх дзён наведалі каля 20 польскіх месцаў памяці на Гарадзеншчыне. Акцыя была арганізавана з нагоды Нацыянальнага дня памяці „выклятых” жаўнераў, які адзначаецца 1-га сакавіка.

Сьвечкі былі запаленыя, сярод іншага, на вайсковых могілках у Лідзе, на брацкай магіле ў Шчучыне, а таксама на магілах жаўнераў Арміі Краёвай у шэрагу іншых невялікіх населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі.

Кветкі былі ўскладзеныя да помнікаў жаўнерам Арміі Краёвай, якія загінулі ў баях зь гітлераўскімі войскамі, а таксама з савецкім НКУСам.

Генэральны консул Польшчы ў Горадні Яраслаў Ксёнжэк (Jarosław Książek) падкрэсьліў ролю мясцовых палякаў у захаваньні польскіх месцаў памяці на тэрыторыі Беларусі.

Яраслаў Ксёнжэк: Пэрыяд Савецкага Саюзу не спрыяў выяўленьню гэтай праўды. Цяпер мы паступова ліквідуем гэтыя прабелы. Зразумела, прайшлі многія гады, але мы адкрываем новыя месцы памяці. Пра існуючыя месцы памяці мы клапоцімся як толькі ўмеем і можам. У гэтым нам вельмі дапамагае Саюз палякаў Беларусі. Мы арганізавалі сетку камітэтаў, якія займаюцца канкрэтнымі месцамі. Дапамагаем ім і стараемся, каб людзі ніколі не забылі пра гэтыя месцы.

Ушанаваньне польскіх месцаў памяці ў Беларусі для мясцовых палякаў важнае, паколькі гэта іхняя гісторыя й ідэнтычнасьць, зазначае гарадзенскі журналіст і грамадзкі дзеяч Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут.

Анджэй Пачобут: І для мясцовых палякаў, і для польскай моладзі - гэта магчымасьць сутыкнуцца з сапраўднай гісторыяй. Сьведкаў жыве ўсё менш. Я сам памятаю гады, калі сюды прыходзілі людзі, якія самі бачылі гэтыя баі. Яны вельмі важныя, паколькі гэта нашая гісторыя й нашая ідэнтычнасьць.

У акцыі ўшанаваньня загінулых жаўнераў удзел прынялі таксама вучні польскай школы ў Горадні, якая дзейнічае пры Саюзе палякаў Беларусі.

Вучаніца: Я пад вялікім уражаньнем, што мы можам наведаць столькі месцаў і даведацца пра гісторыю многіх адважных людзей.

Анжаліка
Анжаліка Арэхва й Анджэй Пачобут. Photo: Włodzimierz Pac/Polskie Radio

Старшыня Галоўнай рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Арэхва падкрэсьліла, што такія паездкі па месцах бітваў Другой сусьветнай вайны зьяўляюцца жывым урокам гісторыі для маладых людзей.

Анжаліка Арэхва: Для нас вельмі важны клопат пра месцы нацыянальнай памяці. Гэта вельмі добра, што ёсьць арговыя дні, калі мы можам нагадаць пра людзей, якія ахвяравалі сваім жыцьцём. Такімі людзьмі зьяўляюцца „выклятыя” жаўнеры. Мы наведваем месцы, дзе пахаваныя жаўнеры Арміі Краёвай. Добра, што ў гэтай акцыі ўдзельнічае таксама моладзь, для якой гэта жывы ўрок гісторыі. Пра гэтую гісторыю яны не пачуюць у беларускіх школах.

Старшыня Асацыяцыі жаўнераў Арміі Краёвай-вязьняў лягераў (Stowarzyszenie Łagierników Żołnierzy Armii Krajowej) зь сядзібай у Варшаве Артур Кондрат узгадвае памяць абаронцаў былых тэрыторыяў усходняй Польшчы.

Артур Кондрат: Мы прыяжджаем сюды з нагоды Нацыянальнага дня памяці „выклятых” жаўнераў, каб памаліцца за нязломных жаўнераў і запаліць зьніч. З другога боку, мы хочам падкрэсьліць, што польскі народ памятае пра сваіх герояў- абаронцаў гэтых тэрыторыяў. Гэта таксама доказ нашай памяці пра тых, хто дагэтуль пакоіцца ў невядомых ці нязнойдзеных магілах. Наш абавязак заключаецца ў тым, каб польскі народ ніколі не забыў сваіх сапраўдных герояў.

У
У Беларусі ўшанавалі „выклятых” жаўнераў. Photo: Włodzimierz Pac/Polskie Radio

1 сакавіка ўжо восьмы раз палякі будуць адзначаць Нацыянальны дзень памяці „выклятых” жаўнераў. Гэта сьвята тых, хто пасьля 1944 году не пагадзіўся, каб Польшчай кіраваў камуністычны ўрад, падпарадкаваны Маскве. Жаўнеры Арміі Краёвай не здалі зброю. За свой супраціў многія зь іх заплацілі самую высокую цану.

Размаўляў Уладзімер Пац/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт