Logo Polskiego Radia
Print

Паўночная Карэя выкарыстоўвае інвалідаў для прапаганды

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.03.2018 14:14
Людзям з абмежаванымі магчымасьцямі ў Паўночнай Карэі больш не пагражае дэпартацыя, але іх жыцьцё - пакуты.
PAP/EPA/JOEL MARKLUND / OIS/IOC HANDOUT

У сувязі з Параалімпіядай, якая цяпер праходзіць у Паўднёвай Карэі, Gazeta Wyborcza зьвяртае ўвагу на праблему інвалідаў у Паўночнай Карэі. Людзям з абмежаванымі магчымасьцямі ў Паўночнай Карэі больш не пагражае дэпартацыя, але іх жыцьцё зьяўляецца пакутамі. Такіх людзей таксама можна выкарыстаць для прапаганды, як гэта адбываецца падчас Параалімпіяды.
Інваліднасьць у Паўночнай Карэі мае крыніцу, невядомую іншым краінам у сьвеце, – голад. Актыўнасьць асоб з абмежаванымі магчымасьцямі, у тым ліку ў спорце, заўважальна вырасла з прыходам да ўлады Кім Чэн Ына. Яго дзед і бацька не маглі нават глядзець на інвалідаў. Яны загадвалі вывозіць хворых са сталіцы, паколькі іх прысутнасьць «шкодзіла годнасьці народу».
У 1998 годзе ў Паўночнай Карэі ўзьнікла першая арганізацыя, якая аказвала дапамогу інвалідам. Праз пяць гадоў быў прыняты закон, які абараняў іх правы. Але ў практыцы толькі Кім Чэн Ын зьмяніў дыскрымінацыйную палітыку. У Пхэньяне адчыніліся школы і цэнтры для інвалідаў.
Унутры краіны мяркуецца, што публічны клопат пра людзей з абмежаваньнямі ўпісваецца ў прапагандысцкі лёзунг, што кіраўнік краіны «кахае свой народ». Можна аднак падазраваць, што Кім Чэн Ын заўважыў у гэтым інструмэнт прапаганды, скіраваны на Захад. Цэнтры і школы для інвалідаў зьяўляюцца сталым пунктам наведваньня прадстаўнікоў замежных дабрачынных арганізацый.
У траўні 2017 году спэцыяльны прадстаўнік ААН наведаў Паўночную Карэю і прызнаў, што краіна распачала шэраг ініцыятываў, якія могуць значна палепшыць жыцьцё інвалідаў. Аднак клопат пра інвалідаў абмяжоўваецца толькі сталіцай. У правінцыі інвалідамі ніхто не цікавіцца.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт