Logo Polskiego Radia
Print

«Быў апошнім вялікім лідарам нашай часткі Эўропы»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.04.2018 15:33
Віктар Юшчанка згадваў загінулага прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага.
Лех КачинськийЛех Качинськийpolskieradio.pl

Тэму асьвятляе партал niezalezna.pl.

Лех Качыньскі глядзеў за далягляд і бачыў эўрапейскія праекты ў макрамаштабе, падкрэсьліў былы прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка, які сябраваў з польскім лідарам. Разам з прэзыдэнтамі Эстоніі ды Летувы яны езьдзілі ў Тбілісі ў часе расейскага нападу ў жніўні 2008-га года.

Украінскі палітык зазначыў, што польскі прэзыдэнт быў палякам новай эпохі, апошнім вялікім лідарам Усходняй Эўропы. Юшчанка згадаў, што з Лехам Качыньскім яго аб’ядноўвалі погляды, у першую чаргу памкненьне да ўзмацненьня ролі нашага рэгіёна ў эўрапейскай палітыцы.

«Лех глыбока разумеў выключную місію Польшчы на ўсходзе Эўропы», – сказаў Юшчанка. Ягоная ідэя ехаць у Тбілісі ў часе расейскай агрэсіі вынікала са зразуменьня, што расейскі напад на Грузію – гэта звон трывогі для нас. Мы будзем наступныя. Грузінам тады была патрэбна салідарнасьць, бо сіла не ў танках ды аўтаматах. Гэта дробязь. Сіла ў салідарнасьці. Паездка ў Грузію стала вельмі важнай місіяй лідараў Цэнтральнай Эўропы. Віктар Юшчанкаў зазначыў, што тым актам салідарнасьці прэзыдэнты паказалі, што яны мацнейшыя ад акупанта.

Менавіта гэтага – салідарнасьці – не хапіла ў 2014-м годзе, калі Ўладзімір Пуцін напаў на Ўкраіну. Тады не хапіла нам Леха Качыньскага, сказаў украінскі палітык. Толькі цяпер Эўропа прачнулася й пачынае разумець, што расейскі прэзыдэнт сілы ды санкцый не баіцца, ён баіцца выключна нашай салідарнасьці.

Віктар Юшчанка зазначыў, што сьвядомасьць гэтага факту прысутнічала ў яго адносінах з Лехам Качыньскім. Менавіта таму абодва прэзыдэнты так шмат увагі надавалі добрым стасункам паміж дзьвюма краінамі. Яны разумелі, што трэба імкнуцца да паразуменьня, нягледзячы на вельмі цяжкае мінулае. Галоўнае было захаваць супольнасьць польска-ўкраінскіх інтарэсаў, згадаў Віктар Юшчанка.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт