Logo Polskiego Radia
Print

Выпускнікі польскіх гімназій здаюць экзамэны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.04.2018 14:02
  • Выпускнікі польскіх гімназій здаюць экзамэны.mp3
Як іспыты праходзяць у пачатковай школе з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Бельску Падляскім?
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

Гэтымі днямі амаль 350 тысяч выпускнікоў польскіх гімназій здаюць экзамэны па гісторыі, польскай мове ды матэматыцы. Ад колькасьці атрыманых балаў залежыць, у які ліцэй ці тэхнікум паступяць выпускнікі гімназій. У пачатковай школе з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Бельску Падляскім, у якой пасьля рэформы асьветы яшчэ засталіся гімназіяльныя клясы, тэст пішуць 73 асобы. Міхаць Стэпанюк сустрэўся з імі пасьля экзамэну па гісторыі.
гук
Вынікі гімназіяльнага экзамэну будуць агучаныя ў палове чэрвеня. Гэта перадапошні такога кшталту экзамэн у Польшчы. У выніку рэформы асьветы гімназіі будуць ліквідаваныя, навучаньне будзе праводзіцца ў 8-гадовых пачатковых школах, а далей у 4-гадовых ліцэях.

Міхась Стэпанюк

Рэпартаж у далучаным гукавым файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт