Logo Polskiego Radia
Print

Ці ўдасца зьняць з пасады старшыню АГП Анатоля Лябедзьку?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.04.2018 14:04
  • Палітычнае люстэрка 1904.mp3
Партыі сталі, у пэўным сэнсе, палітычнай уласнасьцю старшынь.
Анатоль ЛябедзькаАнатоль Лябедзькаwww.ucpb.org

Ці ўдасца зьняць з пасады старшыню АГП Анатоля Лябедзьку, які кіруе партыяй 18 гадоў? Моладзевая арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты» прапанавала ўнесьці ў партыйны статут абмежаваньне, паводле якога адна і тая ж асоба мае права займаць пасаду старшыні ня болей за тры прадугледжаныя гэтым статутам тэрміны. Цяперашні кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька пераабіраўся на гэтую пасаду 9 разоў – цягам 18 гадоў.
П. Усаў: Гэта, напэўна, адна з самых важных хваробаў беларускай апазыцыі. Гаворка пра адсутнасьць празрыстасьці ва ўнутрыкадравай палітыцы, ці ў працэсе зьмены кіроўных эліт. Партыі сталі, у пэўным сэнсе, палітычнай уласнасьцю старшынь. Можна ўзгадаць Сяргея Калякіна, Станіслава Шушкевіча. Пэўныя групы пераўтвараюць партыі ў крыніцу сваіх эканамічных і палітычных даходаў. Гэта моцна ўплывае на імідж і на дзейнасьць партый. Гэта таксама прычына нізкага даверу да партый з боку грамадзтва. Фактычна мы маем дачыненьне з мініяцюрным аўтарытарным рэжымам унутры апазыцыі. Кіраўнік дзяржавы 24 гады не зьмяняўся на пасадзе. На ўзроўні апазыцыі існуюць такія ж мікрадыктатуры. Гэта шкодзіць будучыні Беларусі, паколькі не фарміруецца палітычная альтэрнатыва. Няма палітычнай адказнасьці сярод тых, хто прэтэндуе на кіраўнікоў беларускай дзяржавы. Перш за ўсё, дыктатура фарміруецца ў галовах, у палітычнай культуры людзей, якія займаюцца палітыкай. Беларусь чакае доўгі працэс трансфармацыі сьвядомасьці палітычнай культуры і пераход з аўтарытарных звычак да дэмакратычных. У гэтым працэсе Беларусь можа чакаць шмат унутрыпалітычных выклікаў.
У далучаным гукавым файле – таксама абмеркаваньне візыту Лукашэнкі ў Малдову ды пытаньня карумпаванасьці беларускіх чыноўнікаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт