Logo Polskiego Radia
Print

Вяртаецца пагроза русыфікацыі польскіх школ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.04.2018 12:20
  • А. Борыс.mp3
Саюз палякаў Беларусі б’е трывогу, а калі нічога не памяняецца, то плянуе пратэсты.
Старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжэліка Борыс Старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжэліка Борыс www.polskieradio.pl

Вяртаецца пагроза русыфікацыі польскіх школ, якіх у Беларусі толькі дзьве– б’е трывогу Саюз палякаў Беларусі. Калі нічога не памяняецца, СПБ плянуе пратэсты.
Саюз палякаў Беларусі, непрызнаны беларускімі ўладамі, зьбірае подпісы супраць зьменаў Закону аб адукацыі, якія, у прынцыпе, адмяняюць статус польскіх школаў. Папраўкі ў закон зацьвердзіў урад, цяпер чакаецца рашэньне парлямэнту. Цяпер у Беларусі дзьве польскія школы – у Горадні і Ваўкавыску.
Зьмены ў законе аб адукацыі прадугледжваюць, што ў школах нацыянальных меншасьцяў частка прадметаў будзе выкладацца на дзяржаўнай мове. Дзяржаўная мова ў школах – гэта пераважна мова расейская. СПБ гаворыць пра спробы русыфікацыі адукацыі ў польскіх школах.
Старшыня непрызнанага Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс адзначае, што калі папраўкі стануць зацьверджаным законам, то гэта толькі пытаньне часу, калі польская мова будзе цалкам выцесьненая з дзяржаўнай сыстэмы адукацыі ў Беларусі. Анжаліка Борыс дадае, што ў мінулым годзе яны сабралі 6 тысяч подпісаў супраць увядзеньня паправак у закон аб адукацыі. Аднак стала вядома, што папраўкі прынятыя ўрадам. Цяпер яны знаходзяцца на разглядзе ў парлямэнце.
А. Борыс: Папраўкі прадугледжваюць зьмену статусу школ нацыянальных меншасьцяў, у тым ліку польскіх. Згодна з урадавым праектам, тры прадметы – гісторыя Беларусі, чалавек і грамадзтва і разьдзел геаграфіі Беларусі ў рамках геаграфіі – павінны выкладацца на дзяржаўнай мове. У выніку школы нацыянальных меншасьцяў, у тым ліку польскія, стануць двухмоўнымі. Папраўкі закрануць дзьве польскія і дзьве летувіскія школы. Сёньня ў нашых школах прынамсі фармальна адукацыя адбываецца на польскай мове. Зьмена закону будзе азначаць зьмену іх статусу.
Анжаліка Борыс зьвяртае ўвагу, што гэта можа быць толькі пачатак увядзеньня расейскай адукацыі ў польскіх школах.
А. Борыс: Ёсьць яшчэ адна вельмі важная рэч. Спачатку ўвядуць тры прадметы на дзяржаўнай мове, але пасьля гэта могуць быць усе прадметы. Адна з паправак прадугледжвае магчымасьць павелічэньня колькасьці прадметаў, якія выкладаюцца на дзяржаўнай мове. Рашэньне ў гэтай справе могуць прадпрымаць лякальныя ўлады, а з часам яны могуць вырашаць, што такіх прадметаў будзе ня 3, а 33.
Абгрунтаваньне ўвядзеньня такіх зьмен, паводле старшыні непрызнанага СПБ, зьяўляецца абуральным.
А. Борыс: Тлумачэньне ўладаў – абуральнае. Яны сьцьвярджаюць, што неабходна ўвесьці зьмены ў закон ад адукацыі, паколькі трэба ў школы нацыянальных меншасьцяў увесьці дзяржаўную мову для сацыялізацыі вучняў нацыянальных меншасьцяў, патрэбнай для выхаваньня паўнавартасных грамадзян Беларусі. Атрымліваецца, што польскія дзеці, беларускія грамадзяне, якія вучацца ў польскіх школах, сёньня лічацца непаўнавартаснымі асобамі? І гэта ключ у падыходзе да польскай адукацыі ў Беларусі. Мы, канешне, пратэстуем супраць такога падыходу. Бацькі зьбіраюць подпісы пад лістом да міністра адукацыі. Калі закон сапраўды ўвойдзе ў жыцьцё, то гэта толькі пытаньне часу, калі польская мова зьнікне з сыстэмы адукацыі ў Беларусі.
Другой праблемай зьяўляецца набор у першыя клясы пачатковай школы. Клясаў толькі два, хоць ахвотных штогод значна больш. Улады Горадні не пагаджаюцца нават на тры клясы.
Жадаючых паступіць у першы кляс у польскай школе значна больш, чым месцаў. Дзеці ходзяць на падрыхтоўчыя заняткі, але ня ўсе трапляюць у школу. Супраць гэтаму пратэстуе як СПБ, так і бацькі гэтых дзяцей, якія склалі пэтыцыю ў гэтай справе ў аддзел адукацыі. Яны просяць, каб у першыя польскія клясы былі прынятыя ўсе жадаючыя дзеці. Бацькі, якія атрымалі адказ ад уладаў, што ўтварэньне новага клясу зьяўляецца немагчымым, зьбіраюць подпісы да Міністэрства адукацыі.
Улады матывуюць гэта тым, што нельга ствараць дзьвюх зьмен у школе, што неабходна зрабіць пры больш чым двух клясах. Адначасова ў Горадні ёсьць некалькі расейскамоўных школаў, дзе першых клясаў нават 14. Паводле СПБ, гэта штучнае абмежаваньне колькасьці дзяцей у польскай школе. Мясцовыя палякі перакананыя, што гэта выключна пытаньне добрай волі і дадатковы кляс можна было б адчыніць.
Саюз палякаў Беларусі хоча, каб у гэтым годзе сытуацыя памянялася. Абмяркоўваецца таксама магчымасьць пратэстаў.

Вяртаецца пагроза русыфікацыі польскіх школ, якіх у Беларусі толькі дзьве – б’е трывогу Саюз палякаў Беларусі. Калі нічога не памяняецца, СПБ плянуе пратэсты.

Саюз палякаў Беларусі, непрызнаны беларускімі ўладамі, зьбірае подпісы супраць зьменаў Закону аб адукацыі, якія, у прынцыпе, адмяняюць статус польскіх школаў. Папраўкі ў закон зацьвердзіў урад, цяпер чакаецца рашэньне парлямэнту. Цяпер у Беларусі дзьве польскія школы – у Горадні і Ваўкавыску.

Зьмены ў законе аб адукацыі прадугледжваюць, што ў школах нацыянальных меншасьцяў частка прадметаў будзе выкладацца на дзяржаўнай мове. Дзяржаўная мова ў школах – гэта пераважна мова расейская. СПБ гаворыць пра спробы русыфікацыі адукацыі ў польскіх школах.

Старшыня непрызнанага Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс адзначае, што калі папраўкі стануць зацьверджаным законам, то гэта толькі пытаньне часу, калі польская мова будзе цалкам выцесьненая з дзяржаўнай сыстэмы адукацыі ў Беларусі. Анжаліка Борыс дадае, што ў мінулым годзе яны сабралі 6 тысяч подпісаў супраць увядзеньня паправак у закон аб адукацыі. Аднак стала вядома, што папраўкі прынятыя ўрадам. Цяпер яны знаходзяцца на разглядзе ў парлямэнце.

А. Борыс: Папраўкі прадугледжваюць зьмену статусу школ нацыянальных меншасьцяў, у тым ліку польскіх. Згодна з урадавым праектам, тры прадметы – гісторыя Беларусі, чалавек і грамадзтва і разьдзел геаграфіі Беларусі ў рамках геаграфіі – павінны выкладацца на дзяржаўнай мове. У выніку школы нацыянальных меншасьцяў, у тым ліку польскія, стануць двухмоўнымі. Папраўкі закрануць дзьве польскія і дзьве летувіскія школы. Сёньня ў нашых школах прынамсі фармальна адукацыя адбываецца на польскай мове. Зьмена закону будзе азначаць зьмену іх статусу.

Анжаліка Борыс зьвяртае ўвагу, што гэта можа быць толькі пачатак увядзеньня расейскай адукацыі ў польскіх школах.

А. Борыс: Ёсьць яшчэ адна вельмі важная рэч. Спачатку ўвядуць тры прадметы на дзяржаўнай мове, але пасьля гэта могуць быць усе прадметы. Адна з паправак прадугледжвае магчымасьць павелічэньня колькасьці прадметаў, якія выкладаюцца на дзяржаўнай мове. Рашэньне ў гэтай справе могуць прымаць лякальныя ўлады, а з часам яны могуць вырашыць, што такіх прадметаў будзе ня 3, а 33.

Абгрунтаваньне ўвядзеньня такіх зьмен, паводле старшыні непрызнанага СПБ, зьяўляецца абуральным.

А. Борыс: Тлумачэньне ўладаў – абуральнае. Яны сьцьвярджаюць, што неабходна ўвесьці зьмены ў закон аб адукацыі, паколькі трэба ў школы нацыянальных меншасьцяў увесьці дзяржаўную мову для сацыялізацыі вучняў нацыянальных меншасьцяў, патрэбнай для выхаваньня паўнавартасных грамадзян Беларусі. Атрымліваецца, што польскія дзеці, беларускія грамадзяне, якія вучацца ў польскіх школах, сёньня лічацца непаўнавартаснымі асобамі? І гэта ключ у падыходзе да польскай адукацыі ў Беларусі. Мы, канешне, пратэстуем супраць такога падыходу. Бацькі зьбіраюць подпісы пад лістом да міністра адукацыі. Калі закон сапраўды ўвойдзе ў жыцьцё, то гэта толькі пытаньне часу, калі польская мова зьнікне з сыстэмы адукацыі ў Беларусі.

Другой праблемай зьяўляецца набор у першыя клясы пачатковай школы. Клясаў толькі два, хоць ахвотных штогод значна больш. Улады Горадні не пагаджаюцца нават на тры клясы.

Жадаючых паступіць у першы кляс у польскай школе значна больш, чым месцаў. Дзеці ходзяць на падрыхтоўчыя заняткі, але ня ўсе трапляюць у школу. Супраць гэтаму пратэстуе як СПБ, так і бацькі гэтых дзяцей, якія склалі пэтыцыю ў гэтай справе ў аддзел адукацыі. Яны просяць, каб у першыя польскія клясы былі прынятыя ўсе жадаючыя дзеці. Бацькі, якія атрымалі адказ ад уладаў, што ўтварэньне новага клясу зьяўляецца немагчымым, зьбіраюць подпісы да Міністэрства адукацыі.

Улады матывуюць гэта тым, што нельга ствараць дзьвюх зьмен у школе, што неабходна зрабіць пры больш чым двух клясах. Адначасова ў Горадні ёсьць некалькі расейскамоўных школаў, дзе першых клясаў нават 14. Паводле СПБ, гэта штучнае абмежаваньне колькасьці дзяцей у польскай школе. Мясцовыя палякі перакананыя, што гэта выключна пытаньне добрай волі і дадатковы кляс можна было б адчыніць.

Саюз палякаў Беларусі хоча, каб у гэтым годзе сытуацыя памянялася. Абмяркоўваецца таксама магчымасьць пратэстаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт