Берасьці - горад БНР
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
02.05.2018 14:50
Тут нарадзіліся і жылі такія дзеячы як Аляксандар Цьвікевіч, Адам Трыпус ды Лукаш Дзекуць-Малей.
Афіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРфота: аргкамітэт „БНР 100” (Creative Commons)
Гісторыя стварэньня БНР цесна зьвязаная з Берасьцем. Тут нарадзіліся і жылі такія дзеячы як Аляксандар Цьвікевіч, Адам Трыпус ды Лукаш Дзекуць-Малей. У Берасьці знаходзяцца таксама могілкі жаўнераў Станіслава Булак-Балаховіча.
Напрыканцы лютага 1920 г. асобны атрад генэрала Станіслава Булак-Балаховіча быў пераведзены ў Берасьце для перафарміраваньня. Гэтым месцам сталі казармы Граеўскай слабады, збудаваныя ў другой палове ХІХ ст., ды крэпасьць, у якой стаялі пададдзелы атрада. Гісторыя стварэньня БНР закранае і наш горад – гаворыць архітэктар, доктар урбаністыкі Ірына Лаўроўская.
сюжэт
Загінулых і памерлых ад раненьняў паміж кастрычнікам і сьнежнем 1920 г. хавалі ў Берасьці на Балахоўскіх могілках, што знаходзяцца ў квартале паміж сучаснымі вуліцамі Сьмірнова і Камбінатаўскай. На пачатку 90-х гг. ХХ ст., дзякуючы ініцыятыве прадстаўнікоў грамадзкага аб’яднаньня «Стары горад» і ахвярнай працы каталіцкай супольнасьці ды прадстаўнікоў Саюза палякаў Беларусі, удалося спыніць плянаванае зьнішчэньне і абараніць каля 500 пахаваньняў жаўнераў, што змагаліся супраць бальшавікоў. А з Ірынай Лаўроўскай пра месцы зьвязаныя з гісторыяй БНР у Берасьці гутарыла Анна Пятроўская.
Гісторыя стварэньня БНР цесна зьвязаная з Берасьцем. Тут нарадзіліся і жылі такія дзеячы як Аляксандар Цьвікевіч, Адам Трыпус ды Лукаш Дзекуць-Малей. У Берасьці знаходзяцца таксама могілкі жаўнераў Станіслава Булак-Балаховіча.Напрыканцы лютага 1920 г. асобны атрад генэрала Станіслава Булак-Балаховіча быў пераведзены ў Берасьце для перафарміраваньня. Гэтым месцам сталі казармы Граеўскай слабады, збудаваныя ў другой палове ХІХ ст., ды крэпасьць, у якой стаялі пададдзелы атрада. Гісторыя стварэньня БНР закранае і наш горад – гаворыць архітэктар, доктар урбаністыкі Ірына Лаўроўская.
Загінулых і памерлых ад раненьняў паміж кастрычнікам і сьнежнем 1920 г. хавалі ў Берасьці на Балахоўскіх могілках, што знаходзяцца ў квартале паміж сучаснымі вуліцамі Сьмірнова і Камбінатаўскай. На пачатку 90-х гг. ХХ ст., дзякуючы ініцыятыве прадстаўнікоў грамадзкага аб’яднаньня «Стары горад» і ахвярнай працы каталіцкай супольнасьці ды прадстаўнікоў Саюза палякаў Беларусі, удалося спыніць плянаванае зьнішчэньне і абараніць каля 500 пахаваньняў жаўнераў, што змагаліся супраць бальшавікоў.
Анна Пятроўская
Размова ў далучаным гукавым файле.