Макей дапусьціў магчымасьць будаўніцтва расейскай вайсковай базы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
06.06.2018 14:09
"Беларускі міністар павёў сябе як сатэліт Масквы, агучыўшы выключна яе інтарэсы", - гаворыць Павал Усаў.
Павал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей дапусьціў магчымасьць будаўніцтва расейскай вайсковай базы на тэрыторыі краіны ў адказ на пляны Варшавы разьмясьціць на тэрыторыі Польшчы амэрыканскую ваенную базу. «На гэты момант мы не плянуем разьмяшчаць на тэрыторыі Беларусі новыя замежныя вайсковыя базы, – казаў міністар. – Але, гледзячы ў будучыню, трэба ўлічваць крокі, якія будуць рабіць нашы суседзі».
П. Усаў: Інфармацыя пра вайсковую амэрыканскую базу паявілася ў польскіх СМІ. Гэта не была афіцыйная інфармацыя, але расейскі бок выкарыстаў яе дзеля сваіх інтарэсаў. Расея адзначыла, што мае права адэкватнага адказу на гэтыя крокі. Масква падключыла да гэтага Беларусь, прымусіўшы МЗС Беларусі агучыць нават не беларускую пазыцыю, а пазыцыю Масквы. Нават калі б вайсковая база на тэрыторыі Польшчы была б разьмешчаная, то яна не пагражала б непасрэдна інтарэсам Беларусі, а зьяўлялася б фактарам стрыманьня магчымай расейскай агрэсіі ў дачыненьні да краінаў Балтыі, у тым ліку да Польшчы. Макей павёў сябе не як прафэсійны дыплямат, паколькі не была вывучаная праблема. Па-другое, ён павёў сябе як сатэліт Масквы, агучыўшы выключна яе інтарэсы. У гэтай спрэчцы Беларусь павінна захаваць нэўтралітэт. Гэта яшчэ раз паказала, што Беларусь не зьяўляецца цалкам незалежнай у геапалітычным кантэксьце.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.
ав