Logo Polskiego Radia
Print

У ваколіцах Варшавы працягваюцца пошукі тыгравага пітона

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.07.2018 17:20
У нашым клімаце тыгравы пітон можа выжыць да восені.
commons.wikimedia.org/ CC BY-SA 3.0,

«Я ўпэўнена, што ён сапраўды існуе», – кажа газэце экспэртка варшаўскага заапарку, якая прымае ўдзел у пошуках 6-мэтровай зьмяі над Віслай у ваколіцах Варшавы. І адначасова супакойвае, што «чалавеку трэба было б спраўды вельмі пастарацца, каб пітон на яго напаў».

Нагадаем, у суботу над Віслай блізу мясцовасьці Канстанцін-Язёрна была знойдзена скура тыгравага пітона, якую ён пакінуў пасьля лінькі.

Супрацоўніца заапарку Ольга Пафэльска пацьвярджае, што ў двух месцах былі знойдзеныя сьляд, якія несумненна належаць вялікай зьмяі. Экспэртка абвяргае інфармацыю, распасюджванай некаторымі СМІ, што зьмяя нібыта агрэсіўная. «Яна вялікая й моцная, але напэўна не чакае ў кустах, каб напасьць на веласіпедыстаў. Мы не праводзім выратавальную акцыю, каб ратаваць жыхароў ад пітона, а наадварот – каб ратаваць зьмяю. Пітон не нападае на людзей, мала верагодна тое, што нападзе на сабаку," - сказала Пафэльска.

Зьмяя схавалася ў вельмі цяжкім для пошукаў раёне – старыцы Віслы. Тэарэтычна, зьмеі гэтага віду могуць плаваць, але робяць гэта рэдка і неахвотна. У тэмпэратуры ніжэйшай за 18 градусаў зьмяя не памірае, толькі зьмяншаецца яе актыўнасьць. Для пошукаў гэта дрэнная навіна, бо пітон можа доўга ляжаць на адным месцы. У нашым клімаце тыгравы пітон можа выжыць да восені.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт