Logo Polskiego Radia
Print

Журналіст меў права паказаць жорсткасьць паліцыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.08.2018 16:50
Варшаўская пракуратура заняла бок журналіста.
polskieradio.pl

Журналіст, які паказаў грамадзтву злоўжываньні супрацоўнікаў паліцыі, дзейнічаў на дабро грамадзтва. Гэта апраўдвае выяўленьне інфармацыі са сьледзтва, - вырашыў пракурор.

Справа зьвязаная з рэпартажам Войцеха Баяноўскага „Сьмерць у пастарунку” на канале TVN, які паказваў „допыты” 23-гадовага Ігара Стахвяка. Паліцыянты зьдзекваліся зь яго, абражалі, катавалі паралізатарам. Пасьля хлопец памёр. Фільм прывёў да звальненьня сьледчых. Аднак супраць журналіста зыск падаў паліцэйскі прафсаюз, які даказваў, што Баяноўскі „распаўсюджваў інфармацыю пра сьледзтва, якое вялі па справе сьмерці Стахавяка.

Варшаўская пракуратура заняла бок журналіста. Пацьвердзіла, што Баяноўскі распаўсюджваў матэрыял сьледзтва, на што не атрымаў дазволу, аднак вырашыла, што „забаронены ўчынак” журналіста не зьяўляецца злачынствам, таму што наносіць мінімальную шкоду грамадзтву. Пракурор падкрэсьліў, што Баяноўскі такім чынам падрыхтаваў рэпартаж, каб не паказаць ні твараў, ні дадзеных, якія ідэнтыфікуюць паліцыянтаў.

Рашэньне пракуратуры прыводзіць да высновы, што паліцыя заўсёды павінна памятаць, што СМі будуць сачыць і выяўляць яе злоўжываньні.

А Баяноўскі спадзяецца, што рашэньне пракуратуры стане стымулам для большай колькасьці журналістаў выяўляць злоўжываньні для дабра грамадзтва.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт