Logo Polskiego Radia
Print

Польшча чакае на работнікаў з Далёкага Ўсходу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.09.2018 16:50
25 тысяч чалавек падалі заявы на атрыманьне польскай працоўнай візы ў Індыі.
pixabay/pexels/CC0 License

25 тысяч чалавек чакае на атрыманьне працоўнай візы ў Нью-Дэлі ў Індыі. Гэта людзі, якія на працу хочуць прыняць польскія фірмы. Польскія прадпрымальнікі аформілі афіцыйны дазвол на працу, але работнікі ня могуць выехаць, пакуль не атрымаюць працоўнай візы. А з гэтым вялікія праблемы.

Польскае консульства ў Нью-Дэлі абслугоўвае паўночную Індыю, Банглядэш, Бутан, Нэпал, Шры-Ланку, Афганістан і Мальдыўскія Астравы. У консульстве працуюць толькі 4 чалавекі. Візы прыходзіцца чакаць як мінімум 9 месяцаў.

Кантракт на працу ў Польшчы галоўным чынам атрымалі грамадзяне Індыі, Нэпалу і Банглядэшу.

Кампутарная сыстэма консульства ў Нью-Дэлі ня ў стане прыняць усе заявы на візу, таму часта яна завісае. А махінатары прадаюць вольныя тэрміны нават па 3 тысячы эўра.

Такім чынам пацьвярджаецца, што ў Польшчы патрэбная праца ня толькі ўкраінцаў ці беларусаў, а таксама работнікаў з Далёкага Ўсходу.

Dziennika. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт