Logo Polskiego Radia
Print

Ці Польшча дае разьвівацца маладым навукоўцам?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.09.2018 13:46
Гэта яны павінны будаваць гаспадарку на аснове ведаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Гэта яны павінны будаваць гаспадарку на аснове ведаў і выбудоўваць для Польшчы ідэі па прыкладу амэрыканскага iPhone, тым часам дзяржава, здаецца, не пераймаецца іх лёсам. Сёньня, як у часы ПНР, вучоныя ледзь зводзяць канцы з канцамі - піша DGP.

Маладыя навукоўцы ў Польшчы мусяць весьці заняткі са студэнтамі і займацца адміністрацыйнай працай, таму што ім за гэта плацяць найменш. Іх заробкі мізэрныя, і, калі б ня гранты і хаўтуры, то яны ўжо даўно мусілі б кінуць ВНУ.

DGP сустрэўся з некалькімі навуковымі супрацоўнікамі ўнівэрсытэтаў. Некаторыя з-за фінасавых праблем мусілі разьвітацца з навукай. Некаторыя могуць параўнаць працу польскіх і замежных ВНУ.

Напрыклад, Ян вывучаў матэматыку за мяжой. Кандыдацкую дысэртацыю абараніў у Польшчы, затым выехаў у Англію і там некалькі гадоў працаваў ва Ўнівэрсытэце ў Кэмбрыдж. Каб паказаць адрозьненьні паміж гэтымі двумя сьветамі, Ян прыводзіць словы свайго мэнтара, брытанскага прафэсара. Ангельскі прафэсар прыгадваў маладым навукоўцам, што ёсьць чатыры складовыя часткі для ацэнкі навуковай працы: рабіць навуку на сусьветным узроўні (гэта значыць напісаць адну вельмі добрую публікацыю на два гады), дыдактычная праца, папулярызацыя і ўдзел у стартапе, які можа даць нейкія грошы. На канец прафэсар зазначаў, што дастаткова адну з гэтых рэчаў рабіць на высокім узроўні.

«У Польшчы я бачу, што навукоўцы ўсе гэтыя рэчы робяць адначасова і абы як, і я зразумеў, што польская навука зьяўляецца сыстэмай зусім не інавацыйнай», – расказаў Ян у інтэрвію выданьню DGP.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт