Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка паедзе ў ЭЗ, але гэта не азначае, што рэжым радыкальна зьмяніўся

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.09.2018 11:16
У Беларусі пачалі ўсё часьцей казаць пра шматвэктарную замежную палітыку пасьля анэксіі Крыму.
pixabay.com/Public Domain CC0

Выданьне «Rzeczpospolita» нагадвае, што прэзыдэнт Беларусі запрошаны ў Францыю на сьвяткаваньне 100-ай гадавіны заканчэньня Першай Сусьветнай вайны, што адбудзецца 11 лістапада. Пра гэта надоечы паведаміла тэлебачаньне Белсат са спасылкай на францускага дэпутата Крыстофа Лежэна. Пакуль што невядома, ці Аляксандар Лукашэнка паедзе на ўрачыстасьці.

Выданьне піша, што беларускі кіраўнік можа свабодна перасякаць заходнюю мяжу з траўня 2016 году, да гэтай даты дзейнічалі санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку прэзыдэнта, за разгон пратэстаў у 2010 годзе. Раней Эўрапейскі Зьвяз ды ЗША таксама ўводзілі санкцыі супраць беларускага лідара, што заканчвалася адлігай у адносінах, а пазьней рэпрэсіямі, якія выклікалі чарговыя санкцыі.

Упершыню Лукашэнка не загадаў разагнаць пратэсты пасьля выбараў у 2015 годзе, выпусьціў таксама з турмы палітычных вязьняў. Дзякуючы гэтаму наведаў Рым, быў гэта першы афіцыйны візыт Лукашэнкі ў ЭЗ за сем гадоў. Беларускія ўлады вельмі ўсьцешыліся, калі ў траўні Лукашэнку пазваніў канцлер Аўстрыі Себасьцьян Курц і запрасіў яго ў Вену. Вядома, што візыт адбудзецца гэтай восеньню. Курц двойчы наведваў Менск, будучы міністрам замежных спраў Аўстрыі. У Беларусі хваляць аўстрыйскіх інвэстараў, якія дзейнічаюць у банкаўскім сэктары, тэлекамунікацыі, перапрацоўцы драўніны.

У Беларусі пачалі ўсё часьцей казаць пра шматвэктарную замежную палітыку пасьля анэксіі Крыму. Беларускія палітыкі мяркуюць, што мільярдныя крэдыты, якія выдзеліла Беларусі Расея, не перашкаджаюць супрацоўнічаць з ЭЗ. Менск разьлічвае, што адліга з Захадамі прынясе новыя інвэстыцыі ды фінансавую дапамогу з боку Эўразьвязу. Аднак большага збліжэньня ня будзе, паколькі ЭЗ чакае ад Лукашэнкі глыбокіх рэформаў, якія маглі б пагражаць яго рэжыму, – кажа палітоляг А. Класкоўскі.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт