Logo Polskiego Radia
Print

Спрэчка аб вакцынацыі і роля расейскіх троляў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.10.2018 15:24
Мэта расейцаў – стварэньне падзелаў у заходніх грамадзтвах.

Photo: whitesession/pixabay.com/CC0 Public Domain

TVN24.pl
Спрэчка аб вакцынацыі і роля расейскіх троляў
Мэта: Падзяліць бакі.
Расейцы спрабавалі ўмешвацца ня толькі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе. Яны шмат намаганьняў уклалі ў накручваньне інтэрнэт-спрэчак на тэму прышчэпак – высьветлілі амэрыканскія навукоўцы. Паводле іх, мэта расейцаў – стварэньне падзелаў у заходніх грамадзтвах.
Амэрыканскія навукоўцы дасьледавалі, якім чынам сацыяльныя сеткі і апытаньні могуць выкарыстоўвацца ў прыняцьці рашэньня пра вакцынацыю. Пры гэтым вельмі нечакана яны адкрылі, што ў дыскусію на тэму прышчэпак былі моцна ўмешаныя фальшывыя інтэрнэт-профілі, якія ствараліся ў Расеі – расейскія інтэрнэт-тролі.
Дасьледчыкі прааналізавалі больш за 200 тысяч камэнтароў з расейскіх профіляў. Было высьветлена, што ў 2014-2017 годзе яны вельмі актыўна прымалі ўдзел у інтэрнэт-дыскусіях, папулярызуючы аргумэнты і за, і супраць.
Навукоўцы расказваюць, што дзіўным было тое, што аўтары спрабавалі спалучыць пытаньні прышчэпак з іншымі тэмамі публічнай дыскусіі ў ЗША, як расавая ці клясавая няроўнасьць, якія звычайна не зьвязаныя з праблемай вакцынацыі. Гэта, напрыклад, тэксты: толькі эліты атрымліваюць ачышчаныя прышчэпкі. У сваю чаргу рух супраць вакцынацыі гаворыць пра прышчэпкі як небясьпеку для ўсіх слаёў насельніцтва, незалежна ад паходжаньня ці статусу.
Нечаканымі для дасьледчыкаў былі таксама матывы расейскіх троляў. Сьцьверджана, што іх задачай была ня толькі папулярызацыя акрэсьленага погляду, але найперш накручваньне атмасфэры і падаграваньне спрэчкі. Хаштэг #VaccinateUS выкарыстоўваўся амаль выключна ў камэнтарах, якія пісалі тролі з расейскіх профіляў.
«Гэта не здаецца дзіўным, калі вядомай становіцца іх мэта – падзяліць бакі спрэчкі», – гаворыць прафэсар Патрык Уорэн, які займаецца дасьледаваньнем актыўнасьці ў сеціве расейскіх троляў. Ён ацэньвае, што справа зьяўляецца моцна палітычнай. «Думаю, расейцы хочуць, каб амэрыканцы засяроджваліся на сваіх праблемах, а не займаліся імі. Калі большасьць нашай энэргіі накіраваная на ўнутраныя падзелы ў ЗША, ці падзелы паміж Амэрыкай і Эўропай, то гэта пакідае Расеі прастору для пашырэньня зоны сваіх уплываў», – падводзіць вынік прафэсар Патрык Уорэн.

TVN24.pl/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт