Logo Polskiego Radia
Print

Газпром паскарае Nord Stream 2 у Нямеччыне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.10.2018 12:47
З суботы ўжо два спэцыялістычныя судны пракладваюць трубу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Gazeta Wyborcza
Газпром паскарае Nord Stream 2 у Нямеччыне
Да канца году Газпром плянуе пакласьці трубаправод Nord Stream 2 на тэрытарыяльных водах Нямеччыны. З суботы ўжо два спэцыялістычныя судны пракладваюць трубу. Канцэрн плянуе да канца году пракласьці дзьве ніткі газаправоду даўжынёй больш за 30 км. Цэлы балтыйскі газаправод Nord Stream 2 будзе мець каля 1,2 тысяч кілямэтраў даўжыні.
Эўрапейская камісія шмат разоў паўтарала, што праект не выконвае мэтаў энэргетычнага зьвязу і павялічвае залежнасьць Эўропы ад Расеі, нягледзячы на эўразьвязаўскую стратэгію энэргетычнай бясьпекі. Акрамя таго, ЭК зьвяртала ўвагу, што будова новага газаправоду ня мае эканамічнага абгрунтаваньня, бо ўжо існуюць экспартныя газаправоды з Расеі, якія працуюць не на поўную моц.
Усё ж, паводле Бэрліна, гэтая інвэстыцыя абгрунтаваная, мае эканамічны характар. У красавіку Ангела Мэркэль пасьля размовы з Пятром Парашэнкам паставіла будову Nord Stream 2 у залежнасьць ад будучыні транзыту праз Украіну. Але па гэтым пытаньні рашэньне не прынятае, а Газпром пачаў будаваць балтыйскі газаправод.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт