"Мяне натхняе родная вёска"
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
20.10.2018 18:36
На вершы Надзеі Момлік кампазытары ствараюць музыку.
radyjo.net/A.Petrovska
Крыніцай натхненьня для Надзеі Момлік зьяўляецца родная вёска. Народная паэтэса родам з Залесься, што ў кобрынскім раёне, выдала ўжо 4 паэтычныя зборнікі. Яе вершы распавядаюць пра родную мясцовасьць, прыгажосьць беларускай зямлі.
Я пачала пісаць вершы ў сталым ўзросьце, калі стала беспрацоўнай, а натхняе мяне малая Радзіма - гаворыць паэтэса.
Надзея Момлік часта праводзіць аўтарскія вечарыны ў розных мясцовасьцях у кобрынскім раёне. На яе вершы кампазытары ствараюць таксама музыку. Непасрэдным штуршком да таго, каб выдаваць свае зборнікі стаў этнаграфічны фэстываль "Вераснёвым днём у Рэўню”, які праводзіцца менавіта ў вёсцы Залесьсе.
А з Надзеяй Момлік гутарыла Анна Пятроўская