Logo Polskiego Radia
Print

Каго абурае новая вокладка польскіх пашпартоў?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.11.2018 12:30
На дыпляматычных дакумэнтах паявіўся надпіс «Бог, гонар, Айчына».
foto: MSWiA

Калі б існавала нейкае спаборніцтва па тым, хто мацней абурыцца, то на мінулым тыдні польскія левыя сілы на пэўна б перамаглі, – іранізуе камэнтатар выданьня «Rzeczpospolita» Міхал Шулджыньскі ў дадатку «Plus-Minus». Гаворка ідзе пра новы дыпляматычны пашпарт з нагоды стагодзьдзя незалежнасьці. На першай старонцы ёсьць надпіс «Бог, гонар, Айчына». Гэтыя словы вельмі абурылі прадстаўнікоў левых сілаў. Прыхільнікі сьвецкасьці дзяржавы мяркуюць, што «Бог» дыскрымінуе няверуючых і даказвае, на колькі моцна польская ўлада падпарадкаваная касьцёлу. Калі ісьці такой лёгікай, то акажацца, што няверуючых дыскрымінуюць таксама амэрыканскія грошы, паколькі на кожным даляры напісана «In God we trust».

«Бог, гонар, Айчына» – гэта гістарычны лёзунг польскай арміі, які фармальна перанялі міграцыйныя ўлады ў часы Другой сусьветнай вайны. Як можна здагадацца, камуністы не былі яго вялікімі прыхільнікамі, але калі Польшча стала дэмакратычнай дзяржавай, лёзунг вярнуўся на сьцягі ваенных фармаваньняў, але таксама ў масавую культуру. Ён адносіцца да гістарычнага кантэксту, зьяўляецца свайго роду традыцыяй, якая, канешне, бярэ пачатак у рэлігіі, але ніякім чынам не парушае падзелу паміж дзяржавай і касьцёлам. Канстатацыя, што слова «Бог» у пашпарце дыскрымінуе атэістаў, проста недарэчная.

Аўтар камэнтара дадае, што няверуючых агулам не павінна абражаць нешта, што, на іх думку, не існуе. Як напісаў адзін з карыстальнікаў інтэрнэту: «Я, напрыклад, ня веру ў русалак, але прысутнасьць русалкі на гербе Варшавы мяне ніякім чынам не абурае, гэта ж толькі легенда».

Plus-Minus/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт