Logo Polskiego Radia
Print

Цэны кватэр у Польшчы набліжаюцца да ўзроўню перад крахам

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.11.2018 13:29
Попыт утрымліваецца дзякуючы танным гіпатэчным крэдытам.
www.pixabay.com/geralt/CC0 Creative Commons

На рынку жыльля ў Польшчы цэны вырасьлі да такіх памераў, што іх узровень набліжаецца ўжо да мяжы коштаў, якія назіраліся ў 2007-2008 гадах, а тады рост закончыўся крахам – перасьцерагае на першай паласе «Rzeczpospolita». З аднаго боку колькасьць прададзеных кватэр і прапанова паніжаецца, а з другога – цэны растуць маланкавымі тэмпамі. Экспэрты адзначаюць, што рост цэн будзе працягвацца ў будучым годзе. Попыт утрымліваецца дзякуючы танным гіпатэчным крэдытам, сумарная колькасьць якіх сёлета павінна быць самая вялікая за апошнія дзесяць гадоў. Рост цэн за квадратны мэтар залежыць ад рынку, на якім хутка даражэюць будматэрыялы і кошты зямельных надзелаў.

10 гадоў таму маржа дэвэлёпэраў дасягала 40% і больш, сёньня яна ледзьве даходзіць да 20%, – кажа Яраслаў Енджыньскі з парталу, прысьвечанага нерухомай маёмасьці. Рост коштаў будаўніцтва аднак перакладзены на кліентаў, а яны, здаецца, даходзяць ужо да сьценкі. Калі рост цэн утрымаецца, многія патэнцыйныя пакупнікі адмовяцца ад набыцьця кватэры. У Варшаве, Кракаве, Вроцлаве, Гданьску, Познані і Лодзі агулам будзе прададзена сёлета 62,5 тыс. новых кватэр. У мінулым годзе жыхары Польшчы купілі 72,8 тыс. жылых памяшканьняў.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт