Сёньня ніхто не ўяўляе функцыянаваньня без мабільнага тэлефона, хоць перадача голасу на адлегласьць была вынайдзеная ня так даўно, бо ўсяго толькі 142 гады таму. У 70-я гады 19-га стагодзьдзя тэлефон пачаў распаўсюджвацца ў сьвеце й вельмі хутка таксама зьявіўся на польскіх землях.
У 1876 годзе амэрыканец шатляндзкага паходжаньня Аляксандр Грэм Бэл сканструяваў першы тэлефон. Першапачаткова Бэл хацеў стварыць апарат, які б дапамог у камунікацыі людзям з праблемамі слыху. Але ў выніку дасьледаваньняў аказалася, што новая прылада дасканала перадае гук на адлегласьць.
Бэл атрымаў патэнт ЗША на вынаходніцтва тэлефона ў тым жа 1876 годзе. Нягледзячы на тое, што іншыя вынаходнікі, сярод якіх быў і Антоніё Мэўчы, аспрэчвалі першынство вынаходніцтва, патэнт Бэла застаўся ў сіле. У гонар Аляксандра Грэма Бэла названая адзінка вымярэньня магутнасьці гуку бэл (дэцыбэл).
Хутка пасьля сусьветнай прэм’еры тэлефону ён зьявіўся й на польскіх землях, гаворыць прафэсар Мацей Юзэф Квяткоўскі.
Мацей Юзэф Квяткоўскі: У 1878 годзе ў горадзе Нью-Хэвэн у штаце Канэктыкут у ЗША была ўведзеная ў эксплюатацыю першая ў сьвеце тэлефонная станцыя. У Эўропе ў тым жа самым годзе тэлефоны зьявіліся ў Лёндане, праз год – у Парыжы, а ў Бэрліне – у 1881 годзе. Варшава не адставала ад агульнаэўрапейскай тэндэнцыі. У 1882 годзе фірма Бэла ўвяла ў эксплюатацыю першую тэлефонную станцыю з 600 нумарамі. У тым жа самым годзе тая ж самая фірма пабудавала станцыю й тэлефонную сетку ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Рызе й Адэсе.
Дарэчы, палякі ня толькі карысталіся гэтым вынаходніцтвам, але й таксама дапамагалі ў паляпшэньні тэлефоннай сувязі. Напрыклад, інжынэр-чыгуначнік Генрык Махальскі вынайшаў і ўпершыню прымяніў мікрафон з вугальным парашком. У 1879 годзе вынаходнік атрымаў патэнт на яго.
Першы тэлефон у Царстве Польскім зьявіўся ў 1877 годзе, хутчэй за ўсё ён быў дастаўлены з Бэрліну. У тым жа самым годзе было праведзенае першае тэставае спалучэньне паміж Варшавай і горадам Скерневіцэ з выкарыстаньне тэлеграфнай лініі. Новае вынаходніцтва настолькі спадабалася ўладам, што ў Царстве Польскім неўзабаве прыступілі да вытворчасьці апаратаў ды будаўніцтва асобных ліній для тэлефону й тэлеграфу.
Публічная прэзэнтацыя працы тэлефону ў 1878 годзе ў Варшаве стала надзвычай важнай падзеяй, якая прыцягнула масы людзей. У прысутнасьці гледачоў была праведзеная тэлефонная размова паміж кандытарскай і оптыкай, разьмешчаных у цэнтры гораду.
Як зазначалася, першая тэлефонная станцыя мела 600 нумароў. Абанэмэнт карыстальнікі аплочвалі наперад на паўгоду альбо на год.
У той час тэлефон і тэлефонная сувязь былі вельмі дарагой паслугай. Цана апарату й падключэньня да станцыі раўнялася гадавой зарплаце рабочага! Вядомыя й нябедныя палякі таксама не маглі сабе дазволіць мець тэлефон. Для прыкладу, у славутай пісьменьніцы Элізы Ажэшкі апарат зьявіўся толькі ў 1909 годзе, а ў Генрыка Сянкевіча яшчэ пазьней – у 1914-м. Пры гэтым першыя драты падвешваліся на дахах будынкаў, пазьней іх пачалі закапваць у зямлю.
Дарэчы, згаданы інжынэр Генрык Махальскі, каб паказаць людзям, як працуе тэлефон, арганізаваў у 1881 годзе спэцыяльны паказ у Львове. Ён сабраў у мясцовым опэрным тэатры тагачасную эліту гораду, якая праслухала канцэрт па тэлефоне, што адбываўся ў рэальным часе ў горадзе Жоўква што ў львоўскім рэгіёне. Вядома, людзі былі проста захопленыя новай тэхнічнай навінкай!
Валеры Саўко
слухайце далучаны гукавы файл
у перадачы выкарыстаныя архіўныя матэрыялы Польскага радыё

Дарэвалюцыйная Варшава, Замкавая плошча, Public Domain

Тэлефон 1896 году (Швэцыя), Public Domain