Успаміны пра айца Гаўрыіла, важную постаць для беларусаў Падляшша
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
24.11.2018 13:33
Архімандрыт, добры пастыр, настаўнік, чалавек, які з любоўю адносіўся да ўсіх.
Pixabay/Myriams-Fotos/CC0 License
22 лістапада памёр архімандрыт Гаўрыіл (сапраўднае прозвішча Гіба) са скіта Сьвятых Антонія і Феадосія Пячэрскіх у Адрынках на Беласточчыне. Гэта быў выключны чалавек, які прыцягваў да сябе ўсіх людзей.
Архімандрыт Гаўрыіл паходзіў з вёскі Вярхлесьсе. Быў выпускніком вышэйшай духоўнай праваслаўнай сэмінарыі і хрысьціянскай багаслоўскай акадэміі ў Варшаве. Ад пачатку сваёй духоўнай дарогі звязаны быў з Дабравешчанскім манастыром у Супраслі. У 1986 годзе быў высвечаны ў сан манаха. А два гады пазней стаў архімандрытам. З 1 траўня 2000 года ўзначальваў манашаскую супольнасьць у Супрасьлі. Са студзеня 2009 года арганізаваў манашаскае жыцьцё ў скіце ў Адрынках. Быў адзіным сьвятаром Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, які адмовіўся ад годнасьці епіскапа. Меў званьне доктара багаслоўскіх навук. Архімандрыт Гаўрыіл быў вельмі папулярны сярод жыхароў Беласточчыны, дапамагаў ў розных хваробах, займаўся зёлалячэньнем.
Паслухайце ўспаміны пра айца Гаўрыіла, якія запісала Анна Пятроўская.
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл