Logo Polskiego Radia
Print

Агляд лістападаўскага нумару выданьня беларусаў Падляшша Czasopis

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 08.12.2018 17:29
Пытаньне разбурэньня помнікаў, або перайменаваньня вуліц, павінна вырашацца на ўзроўні Малой Радзімы.

Паважаныя радыёслухачы, сёньняшні агляд польскага друку будзе цалкам прысьвечаны лістападаўскаму выданьню грамадзка-культурнага штомесячніка беларусаў Падляшша пад назвай «Часопіс».
Чарговы нумар «Часопісу» распачынае артыкул галоўнага рэдактара штомесячніка Юркі Хмялеўскага. Рэдактар падсумоўвае вынікі кастрычніцкіх мясцовых выбараў у Польшчы.
Прысутнасьць падляскіх беларусаў у органах мясцовага самакіраваньня пакуль яшчэ відавочна, хаця ня так у нацыянальным як у рэлігійным – праваслаўным вымярэньні. Асабліва гэта бачна ў Беластоку, дзе гарадзкімі раднымі сталі ўсе пяцёра кандыдатаў з царкоўнага Форума меншасьцей Падляшша ў рамках Грамадзянскай кааліцыі.
На думу аўтара, менавіта дзякуючы праваслаўным галасам правячая кансэрватыўная партыя Права і справядлівасьць страціла ўладу ў Беластоку, сталіцы Падляшша.
У вялікіх гарадах ды мястэчках, дзе кампактна пражываюць беларусы, назіралася такая тэндэнцыя – праваслаўныя вернікі не галасавалі за кандыдатаў-каталікоў. Аднак, у вясковых гмінах такой залежнасьці няма.
Нягледзячы на паступовую асыміляцыю беларускай нацыянальнай меншасьці, ўсё ж такі шмат дзе беларусы й праваслаўныя будуць прадстаўленыя ў органах мясцовага самакіраваньня.
Добры вынік праваслаўных кандыдатаў у Беластоку дазволіць мець ім «свайго» намесьніка мэра. Адпаведна, знойдуцца тыя людзі, які будуць заступацца за нацыянальныя інтарэсы беларусаў Падляшша, ды будуць бараніць уласны гонар, падсумоўвае галоўны рэдактара «Часопісу» Юрка Хмялеўскі.
У рубрыцы «Лістападаўскія памінкі», яе аўтар Лена Глагоўская ўзгадвае адышоўшых у вечнасьць выбітных беларусаў.
1 лютага 2018 года ва ўзросьце 105 гадоў памёр акадэмік Барыс Кіт. З 1949 года Барыс Кіт жыў у Злучаных Штатах Амэрыкі.
Працаваў Барыс Кіт у фірме North American Aviation, менавіта там ажыцьцяўляліся шматлікія касьмічныя праекты ЗША. Беларукі навуковец распрацоўваў паліва для касьмічных караблёў. Ужо ў 1963 годзе Барыс Кіт заняў пасаду экспэрта ў аддзеле касманаўтыкі Міністэрства паветраных сіл ЗША. Таксама ён удзельнічаў у распрацоўцы палёту амэрыканскіх астранаўтаў на Месяц.
Такая пасьпяховая кар’ера распачалася на Наваградчыне. Менавіта туды ў 1918 годзе, пасьля бальшавіцкага перавароту, пераехлі з Санкт-Пецярбургу бацькі Кіта.
У 1931 годзе пасьля заканчэньня Віленскага ўнівэрсытэта імя Стэфана Баторыя, Барыс Кіт пачаў працаваць настаўнікам матэматыкі ў Наваградзкай беларускай гімназіі, а ўжо ў 1939 годзе стаў як дырэктарам.
Пасьля вайны яму ўдалося выехаць у Амэрыку, дзе ён пасьпяхова пачаў працаваць над асваеньнем космасу.
Ежы Сульжык у сваім камэнтары, выказвае крытычнае стаўленьне да польскага Закону аб забароне ўсхваленьня камунізму ды іншых таталітарных строяў. Закон быў прыняты ў 2016 годзе, і павінен быў служыць ачышчэньню вуліц польскіх гарадоў і вёсак ад камуністычнай спадчыны. З грамадзкай прасторы мусяць зьнікнуць апошнія камуністычныя назвы вуліц, а таксама некаторыя помнікі.
На думку аўтара, ў выпадку калі гаворка ідзе, пра відавочных злачынцаў кшталту Сталіна ці Берута, радыкальны падыход мае сэнс. Аднак, калі праблема паўстае на лякальным узроўні, калі вуліца носіць імя мясцовага актывіста, хіба такія пытаньні мусяць вырашацца ў Варшаве? Ставіць рытарычным пытаньнем Ежы Сульжык.
Гэта тычыцца і помнікаў Чырвонай Арміі, у розных мясцовасьцях лякальная супольнасьць мае да іх рознае стаўленьне. Пытаньне разбурэньня помнікаў, або перайменаваньня вуліц павінна вырашацца на ўзроўні Малой Радзімы.
Улада ў Варшаве мусіць даверыцца мудрасьці народу, бо менавіта ў гэтым заключаецца сэнс дэмакратыі, падсумоўвае Ежы Сульжык.
Czasopis/эж


Чарговы нумар «Часопісу» распачынае артыкул галоўнага рэдактара штомесячніка Юркі Хмялеўскага.

Рэдактар падсумоўвае вынікі кастрычніцкіх мясцовых выбараў у Польшчы. Прысутнасьць падляскіх беларусаў у органах мясцовага самакіраваньня пакуль яшчэ відавочна, хаця ня так у нацыянальным як у рэлігійным – праваслаўным вымярэньні. Асабліва гэта бачна ў Беластоку, дзе гарадзкімі раднымі сталі ўсе пяцёра кандыдатаў з царкоўнага Форума меншасьцей Падляшша ў рамках Грамадзянскай кааліцыі.

На думу аўтара, менавіта дзякуючы праваслаўным галасам правячая кансэрватыўная партыя Права і справядлівасьць страціла ўладу ў Беластоку, сталіцы Падляшша.

У вялікіх гарадах ды мястэчках, дзе кампактна пражываюць беларусы, назіралася такая тэндэнцыя – праваслаўныя вернікі не галасавалі за кандыдатаў-каталікоў. Аднак, у вясковых гмінах такой залежнасьці няма.

Нягледзячы на паступовую асыміляцыю беларускай нацыянальнай меншасьці, ўсё ж такі шмат дзе беларусы й праваслаўныя будуць прадстаўленыя ў органах мясцовага самакіраваньня.Добры вынік праваслаўных кандыдатаў у Беластоку дазволіць мець ім «свайго» намесьніка мэра. Адпаведна, знойдуцца тыя людзі, які будуць заступацца за нацыянальныя інтарэсы беларусаў Падляшша, ды будуць бараніць уласны гонар, падсумоўвае галоўны рэдактара «Часопісу» Юрка Хмялеўскі.

У рубрыцы «Лістападаўскія памінкі», яе аўтар Лена Глагоўская ўзгадвае адышоўшых у вечнасьць выбітных беларусаў.

1 лютага 2018 года ва ўзросьце 105 гадоў памёр акадэмік Барыс Кіт. З 1949 года Барыс Кіт жыў у Злучаных Штатах Амэрыкі. Працаваў Барыс Кіт у фірме North American Aviation, менавіта там ажыцьцяўляліся шматлікія касьмічныя праекты ЗША. Беларукі навуковец распрацоўваў паліва для касьмічных караблёў. Ужо ў 1963 годзе Барыс Кіт заняў пасаду экспэрта ў аддзеле касманаўтыкі Міністэрства паветраных сіл ЗША. Таксама ён удзельнічаў у распрацоўцы палёту амэрыканскіх астранаўтаў на Месяц.

Такая пасьпяховая кар’ера распачалася на Наваградчыне. Менавіта туды ў 1918 годзе, пасьля бальшавіцкага перавароту, пераехлі з Санкт-Пецярбургу бацькі Кіта.У 1931 годзе пасьля заканчэньня Віленскага ўнівэрсытэта імя Стэфана Баторыя, Барыс Кіт пачаў працаваць настаўнікам матэматыкі ў Наваградзкай беларускай гімназіі, а ўжо ў 1939 годзе стаў як дырэктарам.

Пасьля вайны яму ўдалося выехаць у Амэрыку, дзе ён пасьпяхова пачаў працаваць над асваеньнем космасу.

Ежы Сульжык у сваім камэнтары, выказвае крытычнае стаўленьне да польскага Закону аб забароне ўсхваленьня камунізму ды іншых таталітарных строяў. Закон быў прыняты ў 2016 годзе, і павінен быў служыць ачышчэньню вуліц польскіх гарадоў і вёсак ад камуністычнай спадчыны. З грамадзкай прасторы мусяць зьнікнуць апошнія камуністычныя назвы вуліц, а таксама некаторыя помнікі.

На думку аўтара, ў выпадку калі гаворка ідзе, пра відавочных злачынцаў кшталту Сталіна ці Берута, радыкальны падыход мае сэнс. Аднак, калі праблема паўстае на лякальным узроўні, калі вуліца носіць імя мясцовага актывіста, хіба такія пытаньні мусяць вырашацца ў Варшаве? Ставіць рытарычным пытаньнем Ежы Сульжык.

Гэта тычыцца і помнікаў Чырвонай Арміі, у розных мясцовасьцях лякальная супольнасьць мае да іх рознае стаўленьне. Пытаньне разбурэньня помнікаў, або перайменаваньня вуліц, павінна вырашацца на ўзроўні Малой Радзімы.

Улада ў Варшаве мусіць даверыцца мудрасьці народу, бо менавіта ў гэтым заключаецца сэнс дэмакратыі, падсумоўвае Ежы Сульжык.

Czasopis/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт