Logo Polskiego Radia
Print

Роўна дзьвесьце гадоў таму зьявілася калядка "Ціхая ноч"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.12.2018 10:01
На пераломе ХІХ і ХХ стагодзьдзя калядку дзякуючы каталіцкім і пратэстанцкім місіянэрам сьпявала палова сьвету.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Newsweek
Роўна дзьвесьце гадоў таму ўпершыню прагучала калядка, якую цяпер сьпяваюць ва ўсім сьвеце – «Ціхая ноч». Вёска Обэрндорф, 20 км па поўнач ад Зальцбургу ў Аўстрыі, 24 сьнежня 1818 году. Пасьля начной імшы (пастэркі) у Каляды вікарый касьцёла сьвятога Мікалая Ёзэф Мор і вясковы настаўнік Франц Грубэр упершыню выканалі калядку «Ціхая ноч». Яны сьпявалі на два галасы. Грубэр – басам, а Мор тэнарам і іграў на гітары. Гэта ён напісаў словы песьні і даў свайму сябру Грубэру, які за некалькі гадзін да пастэркі напісаў музыку. Атрымаліся кранальны тэкст і чульлівая музыка.
Калядка паявілася роўна 200 гадоў таму, але сам верш Ёзэф Мор напісаў два гады раней, у вельмі цяжкім 1816 годзе – годзе голаду, галечы, дэпрэсіі, натоўпу жабракоў, валацуг, эпідэмій халеры. Усё па віне выбуху вулькану Тамбора.
Лёс склаўся так, што музыкі праз Нямеччыну дабраліся да Швэцыі і Англіі, дзе выступалі на каралеўскім двары. Яны давалі канцэрты ў многіх месцах Эўропы як Тырольскі народны ансамбаль. Нарэшце ў Вігілію 1839 году яны засьпявалі «Ціхую ноч» на Манхэтане перад касьцёлам Сьвятой Тройцы, недалёка Уол Стрыт. За сабраныя сваім голасам грошы яны збудавалі ў Тыролі вядомы гатэль для закаханых у Альпы турыстаў.
На пераломе ХІХ і ХХ стагодзьдзя калядку, дзякуючы каталіцкім і пратэстанцкім місіянэрам, сьпявала палова сьвету.
Польскую вэрсію прыпісваюць Пятру Машыньскаму, заснавальніку Варшаўскага сьпеўнага таварыства.

Newsweek: Роўна дзьвесьце гадоў таму ўпершыню прагучала калядка, якую цяпер сьпяваюць ва ўсім сьвеце – «Ціхая ноч».

Вёска Обэрндорф, 20 км па поўнач ад Зальцбургу ў Аўстрыі, 24 сьнежня 1818 году. Пасьля начной імшы (пастэркі) у Каляды вікарый касьцёла сьвятога Мікалая Ёзэф Мор і вясковы настаўнік Франц Грубэр упершыню выканалі калядку «Ціхая ноч». Яны сьпявалі на два галасы. Грубэр – басам, а Мор тэнарам і іграў на гітары. Гэта ён напісаў словы песьні і даў свайму сябру Грубэру, які за некалькі гадзін да пастэркі напісаў музыку. Атрымаліся кранальны тэкст і чульлівая музыка.

Калядка паявілася роўна 200 гадоў таму, але сам верш Ёзэф Мор напісаў два гады раней, у вельмі цяжкім 1816 годзе – годзе голаду, галечы, дэпрэсіі, натоўпу жабракоў, валацуг, эпідэмій халеры. Усё па віне выбуху вулькану Тамбора.

Лёс склаўся так, што музыкі праз Нямеччыну дабраліся да Швэцыі і Англіі, дзе выступалі на каралеўскім двары. Яны давалі канцэрты ў многіх месцах Эўропы як Тырольскі народны ансамбаль. Нарэшце ў Вігілію 1839 году яны засьпявалі «Ціхую ноч» на Манхэтане перад касьцёлам Сьвятой Тройцы, недалёка Уол Стрыт. За сабраныя сваім голасам грошы яны збудавалі ў Тыролі вядомы гатэль для закаханых у Альпы турыстаў.

На пераломе ХІХ і ХХ стагодзьдзя калядку, дзякуючы каталіцкім і пратэстанцкім місіянэрам, сьпявала палова сьвету.

Польскую вэрсію прыпісваюць Пятру Машыньскаму, заснавальніку Варшаўскага сьпеўнага таварыства.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт