Logo Polskiego Radia
Print

Шпіёны Пуціна посьпеху ў Польшчы не дабіліся

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.12.2018 15:04
У хакераў ГРУ, якіх баяцца ва ўсім сьвеце, не атрымаўся напад на польскі ўрад.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Шпіёны Пуціна посьпеху ў Польшчы не дабіліся
У хакераў ГРУ, якіх баяцца ва ўсім сьвеце, не атрымаўся напад на польскі ўрад.
У сярэдзіне лістапада чыноўнікі, між іншым, з польскага Міністэрства замежных спраў і Міністэрства нацыянальнай абароны атрымалі электронную пошту з рознымі дадаткамі („Brexit 15.11.2018.docx”, „Note 77 Pakistan.docx”,„XX19A18 NATO Logistics Introductory Course.docx” i „Rocket attacks on Israel.docx”).
Дадаткі былі прынадай, якая павінна дапамагчы групе кібэр-шпёнаў APT28 пераняць кантроль над кампутарамі атрымальнікаў. Назву APT28 групе дала IT-кампанія FireEye. Аднак, хакеры вядомыя таксама пад іншымі назвамі, напрыклад, Sofacy і Fancy Bear, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Экспэрты ад кібэрбясьпекі атаесамляюць гэтую групу з расейскай ваеннай выведкай ГРУ й абвінавачваюць яе ў некалькіх спэктакулярных узломах, у тым ліку ў інтэрнэтныя сыстэмы нямецкага парлямэнту, францускай тэлевізіі TV5 Monde, Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва, АБСЭ, а таксама ва ўдзеле ў дыскрэдытацыі амэрыканскай Дэмакратычнай партыі, што прывяло да перамогі Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у 2016 годзе.
Тым часам у Польшчы спроба правядзеньня хакерскай атакі не ўдалася. Паводле польскага МЗС, яна была неадкладна выяўленая й заблякаваная.
„Спробы былі правядзяныя некалькі разоў. Каб павялічыць іх пасьпяховасьць, дзеяньні хакераў былі накіраваныя супраць абмежаванай колькасьці супрацоўнікаў МЗС”, - дадае прэс-служба польскага ведамства.
Дарэчы, атакі групы APT28 на ключавыя міністэрствы ў Польшчы выяўляюць і нейтралізуюць даволі цыклічна. Напрыклад, у сьнежні 2016 году хакеры спрабавалі зрабіць узлом у інфарматычную сыстэму польскага МЗС, выкарыстоўваючы дзеля таго сэрвэр зьнешнепалітычнага ведамства адной з краінаў Лацінскай Амэрыкі.
Кібэр-шпёны атакавалі таксама грамадзкія польскія ўстановы перад самітам NATO ў Польшчы ў 2016 годзе й восеньню 2017 году, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт