Logo Polskiego Radia
Print

Польскай паліцыі ўдаецца прадухіліць частку суіцыдаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.01.2019 15:26
Мадэратары, адміністратары інтэрнэт-форумаў перадаюць інфармацыю паліцыі, а тая прымае адпаведныя меры.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Польская паліцыя ўсё больш эфэктыўна прадухіляе самагубствы. Гаворка ідзе пра намеры асоб, якія дзеляцца сваімі думкамі ў сацсетках – паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna». Схема як правіла аднолькавая: нехта піша ў сацсетках, што ў яго думкі пра самагубства. Мадэратары, адміністратары форуму перадаюць такую інфармацыю паліцыі, а тая прымае адпаведныя крокі. Летась супрацоўнікі Бюро па барацьбе з кібэрзлачыннасьцю правялі 250 такіх акцый, у пяць разоў болей, чым годам раней. У 227 выпадках удалося ідэнтыфікаваць дадзеныя асобы, якая пісала пра суіцыд, 145 чалавек пацьвердзіла, што яны плянавалі накласьці на сябе рукі, 72 асобы трапілі ў шпіталь. На жаль, некаторыя людзі казалі, што яны толькі жартавалі. Так было, напрыклад, у Лодзі, дзе школьнік у сацсетках напісаў, што хоча сябе забіць, а калі да яго прыйшлі паліцэйскія, ён тлумачыў, што не прадбачыў, якую рэакцыю можа выклікаць яго камэнтар.

Паліцыя вельмі сур’ёзна падыходзіць да кожнай зьвесткі аб тым, што нехта хоча зьдзейсьніць самагубства, кожную старанна правярае ў неадкладным парадку, – адзначае камісар паліцыі Томаш Паўліцкі. І хваліць супрацоўніцтва з Фэйсбукам. Часта супрацоўнікі сеткі цягам некалькіх хвілін перадаюць інфармацыю паліцыі, нярэдка самі ў стане высьветліць, дзе знаходзіцца карыстальнік. Важна, каб заўсёды была рэакцыя ў выпадку паяўленьня ў інтэрнэце інфармацыі, што нехта думае пра суіцыд. Ідзе падрыхтоўка адмысловай стратэгіі паводзінаў адміністратараў інтэрнэт-форумаў, як яны павінны паступаць у такім выпадку. Перш за ўсё яны павінны перакрыць дыскусію да тэму, але пры гэтым, калі ёсьць магчымасьць, зьвярнуцца да карыстальніка форуму, напрыклад, праз электронную пошту, паведаміць, што ён не адзін, што можна атрымаць дапамогу. У сваю чаргу іншыя карыстальнікі форумаў не павінны распачынаць абмеркаваньня тэмы з такім чалавекам, паколькі як правіла гэта не дае пазытыўных вынікаў.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт