Logo Polskiego Radia
Print

Ці Эўропа адмовіцца ад польская ялавічыны?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.02.2019 14:19
Ужо вядома, што некаторыя пакупнікі польскай ялавічыны вяртаюць мяса назад.
pixabay.com/Public Domain CC0

Gazeta Wyborcza
Выданьне задае пытаньне, наколькі скандал з пастаўкамі ялавічыны з хворага быдла пашкодзіць галіне ў Польшчы. Пераважная колькасьць польскай ялавічыны ідзе на экспарт. Інфармацыя, якая выйшла на яў, пра нелегальны забой быдла моцна ўдарыць у гандаль. Замежныя СМІ папярэджваюць, каб не купляць польскага мяса. Ужо вядома, што некаторыя пакупнікі польскай ялавічыны вяртаюць мяса назад.
Ежы Вяжбіцкі з Польскага зьвязу вытворцаў мяснога быдла пераконвае, што паведамленьні ў СМІ «нязгодныя з рэальнасьцю». Паводле яго, у кароваў, праўдападобна, былі паламаныя ногі, таму яны не маглі самастойна рухацца. У сваю чаргу мяса было бясьпечным. Камэнтар выдала Міністэрства сельскай гаспадаркі. «Мяса было затрыманае і праверанае, ня сьцьверджаныя біялягічныя пагрозы. Мяса можна спажываць. Аднак ялавічыну выводзяць з продажу, паколькі яна паходзіць з забою, які быў нязгодны з законам», – чытаем у паведамленьні міністэрства. Справа ў тым, што жывёлу з пераломамі павінны ўтылізаваць, а не здаваць на бойню. «СМІ памылкова інфармуюць, што прадавалася мяса хворых, а нават здохлых жывёл. Гэта няпраўда», – чытаем.
З іншага боку, мяса сапраўды магло быць небясьпечным. Галоўны вэтэрынарны інспэктар Павал Нямчук кажа, што жывёлу забівалі без нагляду вэтэрынара.
Польшча, каб зьменшыць страты, павінна як мага хутчэй даказаць, што крызіс апанаваны, а спажыўцы бясьпечныя. Вітольд Хаіньскі за Зьвязу «Польскае мяса» перакананы, што праблема тычыцца толькі малых бойняў, паколькі іх даходы невялікія, і мясьнікі шукаюць дадатковы заробак. «Вялікім бойням не аплочваецца рабіць нешта такое, паколькі наступствы выкрыцьця парушэньня былі б завысокімі», – кажа Хаіньскі.
Аналітыкі пацьвярджаюць, што наступствы скандалу адчуе ўся мясная галіна. Могуць узмацніцца ціскі з боку краін, якія апошнімі гадамі спрабавалі зьменшыць імпарт мяса з Польшчы. Такой краінай зьяўляецца Чэхія.
Паводле аналітыка банку Credit Agricole Якуба Аліпра, крызіс залагодзіць тое, што польская ялавічына яшчэ ня мае моцнай маркі. Перавагай польскага мяса зьяўляецца нізкая цана. «Калі б Польшча славілася тым, што вырабляе ялавічыну катэгорыі «прэміюм», праблема была б значна больш сур'ёзнай. Але нашая ялавічына карыстаецца папулярнасьцю не таму, што яна польская, а таму, што яна танная», – гаворыць Аліпра.

Gazeta Wyborcza: Выданьне задае пытаньне, наколькі скандал з пастаўкамі ялавічыны з хворага быдла пашкодзіць галіне ў Польшчы. Пераважная колькасьць польскай ялавічыны ідзе на экспарт. Інфармацыя пра нелегальны забой хворага быдла, якая выйшла на яў, моцна ўдарыць у гандаль. Замежныя СМІ папярэджваюць, каб не купляць польскага мяса. Ужо вядома, што некаторыя пакупнікі польскай ялавічыны вяртаюць мяса назад.

Ежы Вяжбіцкі з Польскага зьвязу вытворцаў мяснога быдла пераконвае, што паведамленьні ў СМІ «нязгодныя з рэальнасьцю». Паводле яго, у кароваў, праўдападобна, былі паламаныя ногі, таму яны не маглі самастойна рухацца. У сваю чаргу мяса было бясьпечным. Камэнтар выдала Міністэрства сельскай гаспадаркі. «Мяса было затрыманае і праверанае, ня сьцьверджаныя біялягічныя пагрозы. Мяса можна спажываць. Аднак ялавічыну выводзяць з продажу, паколькі яна паходзіць з забою, які быў нязгодны з законам», – чытаем у паведамленьні міністэрства. Справа ў тым, што жывёлу з пераломамі павінны ўтылізаваць, а не здаваць на бойню. «СМІ памылкова інфармуюць, што прадавалася мяса хворых, а нават здохлых жывёл. Гэта няпраўда», – чытаем.

З іншага боку, мяса сапраўды магло быць небясьпечным. Галоўны вэтэрынарны інспэктар Павал Нямчук кажа, што жывёлу забівалі без нагляду вэтэрынара.

Польшча, каб зьменшыць страты, павінна як мага хутчэй даказаць, што крызіс апанаваны, а спажыўцы бясьпечныя. Вітольд Хаіньскі за Зьвязу «Польскае мяса» перакананы, што праблема тычыцца толькі малых бойняў, паколькі іх даходы невялікія, і мясьнікі шукаюць дадатковы заробак. «Вялікім бойням не аплочваецца рабіць нешта такое, паколькі наступствы выкрыцьця парушэньня былі б завысокімі», – кажа Хаіньскі.

Аналітыкі пацьвярджаюць, што наступствы скандалу адчуе ўся мясная галіна. Могуць узмацніцца ціскі з боку краін, якія апошнімі гадамі спрабавалі зьменшыць імпарт мяса з Польшчы. Такой краінай зьяўляецца Чэхія.

Паводле аналітыка банку Credit Agricole Якуба Аліпра, крызіс залагодзіць тое, што польская ялавічына яшчэ ня мае моцнай маркі. Перавагай польскага мяса зьяўляецца нізкая цана. «Калі б Польшча славілася тым, што вырабляе ялавічыну катэгорыі «прэміюм», праблема была б значна больш сур'ёзнай. Але нашая ялавічына карыстаецца папулярнасьцю не таму, што яна польская, а таму, што яна танная», – гаворыць Аліпра.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт