Logo Polskiego Radia
Print

Узровень заробкавай міграцыі ў Польшчы застаецца бяз змен

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.02.2019 14:04
На канец 2018 году колькасьць іншаземцаў, ахопленых польскай страхоўкай, вырасла да 569,7 тысяч.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Rzeczpospolita
2018 год стаў першым, калі ў Польшчы зьменшылася заробкавая міграцыя з Украіны. Такая выснова зробленая са зьменшанай колькасьці выдадзеных дазволаў на працу. У сваю чаргу агенцтвы працы кажуць, што наплыў украінскіх працаўнікоў не спыніўся. Міністэрства працы, зрэшты, адзначае, што леташнія дадзеныя не параўноўваліся са статыстыкай з папярэдніх гадоў, калі яе накручвалі фірмы, якія рэгістравалі тысячы заяваў аб намерах працаўладкаваць іншаземцаў, а пасьля гандлявалі імі ва Ўкраіне.
«Насамрэч працаўнікоў з-за ўсходняй мяжы прыбывае, хоць не ў такім імгненным тэмпе, як 2-3 гады таму», – кажа дырэктар агенцтва працы EWL Анджэй Коркус. Яго фірма ў 2018 годзе рэкрутавала рэкордную колькасьць, больш за 19 тысяч працаўнікоў з Усходу, пераважна з Украіны. Гэта на 60% больш, чым у 2017 годзе.
Пра рост колькасьці працаўнікоў сьведчаць дадзеныя з дзяржаўнай страхавой кампаніі ZUS. Паводле яе, на канец 2018 году колькасьць іншаземцаў, ахопленых польскай страхоўкай вырасла да 569,7 тысяч. Гэта амаль на 30% больш, чым годам раней.

Rzeczpospolita

2018 год стаў першым, калі ў Польшчы зьменшылася заробкавая міграцыя з Украіны. Такая выснова зробленая са зьменшанай колькасьці выдадзеных дазволаў на працу. У сваю чаргу агенцтвы працы кажуць, што наплыў украінскіх працаўнікоў не спыніўся. Міністэрства працы, зрэшты, адзначае, што леташнія дадзеныя не параўноўваліся са статыстыкай з папярэдніх гадоў, калі яе накручвалі фірмы, якія рэгістравалі тысячы заяваў аб намерах працаўладкаваць іншаземцаў, а пасьля гандлявалі імі ва Ўкраіне.

«Насамрэч працаўнікоў з-за ўсходняй мяжы прыбывае, хоць не ў такім імгненным тэмпе, як 2-3 гады таму», – кажа дырэктар агенцтва працы EWL Анджэй Коркус. Яго фірма ў 2018 годзе рэкрутавала рэкордную колькасьць, больш за 19 тысяч працаўнікоў з Усходу, пераважна з Украіны. Гэта на 60% больш, чым у 2017 годзе.

Пра рост колькасьці працаўнікоў сьведчаць дадзеныя з дзяржаўнай страхавой кампаніі ZUS. Паводле яе, на канец 2018 году колькасьць іншаземцаў, ахопленых польскай страхоўкай, вырасла да 569,7 тысяч. Гэта амаль на 30% больш, чым годам раней.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт