Logo Polskiego Radia
Print

Мясьніковіч: Сустрэча прэзыдэнтаў Польшчы й Беларусі магчымая

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.02.2019 13:36
Старшыня Савета Рэспублікі Беларусі лічыць, што праблемы СПБ - гэта не праблемы польскай меншасьці ў Беларусі.
Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл МясьніковічСтаршыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясьніковічфота: прэс-служба Пасольства Беларусі ў Польшчы

Мясьніковіч: Сустрэча прэзыдэнтаў Польшчы й Беларусі магчымая
Старшыня Савета Рэспублікі Беларусі лічыць, што праблемы СПБ - гэта не праблемы польскай меншасьці ў Беларусі.
„Мы адкрылі шлях для кантактаў на самым высокім палітычным узроўні”, - заявіў Міхаіл Мясьніковіч у інтэрвію газэце „Rzeczpospolita”. Нагадаем, на мінулым тыдні старшыня Савета Рэспублікі Беларусі наведаў Польшчу зь некалькі дзённым візытам, падчас якога сустрэўся, між іншым, з прэзыдэнтам і прэм’ерам краіны.
Беларускі палітык падкрэсьліў, што мэты візыту былі дасягнутыя.
„Мы ствараем атмасфэру даверу, і гэта будзе адлюстроўвацца ў эканамічных і гуманітарных праектах. Напрыклад, з супрацоўнікамі Польскай акадэміі навук мы размаўлялі пра ахову Белавескай пушчы. Мы таксама размаўлялі пра барацьбу з афрыканскай чумой сьвіней. Мы заплянавалі правядзеньне „Форуму ідэяў” для беларускай і польскай моладзі, якая зможа атрымаць падтрымку ў рэалізацыі сваіх стартапаў. У бліжэйшы час у Менску будзе падпісанае важнае міжпарлямэнцкае пагадненьне”, - заявіў Мясьніковіч.
Палітык таксама ня выключыў, што можа адбыцца сустрэча кіраўнікоў Польшчы й Беларусі.
„Хоць, у мяне няма паўнамоцтваў выказвацца па гэтай справе, то я думаю, што гэткая сустрэча можа хутка адбыцца. Сытуацыя разьвіваецца станоўча й кантакты на самым высокім палітычным узроўні з Захадам вельмі рэальныя. Наш візыт у нейкай ступені адкрывае шлях для такіх кантактаў”, - заявіў палітык. Ён дадаў, што па гэтай справе сьпяшацца ня трэба. „Паскараць нельга. Плод павінен дасьпець”, - заявіў Мясьніковіч.
Старшыня Савета Рэспублікі ня бачыць таксама праблемы з польскай меншасьцю ў Беларусі.
„Гэта не праблема польскай меншасьці ў Беларусі. Ёсьць некаторыя людзі, якія вельмі эфэктыўна манапалізавалі ўсе справы польскай меншасьці. Мы гаварылі пра гэта ў польскім парлямэнце й вырашылі, што трэба старанна вывучыць гэтае пытаньне. Нельга глядзець на польскую меншасьць у Беларусі вачамі аднаго чалавека. Тут гаворка ідзе таксама пра грошы, якія паступаюць у Беларусь з адной крыніцы, і гэты чалавек ня хоча іх страціць. Гэтая арганізацыя (гаворка ідзе пра непрызнаваны беларускімі ўладамі Саюз палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс- рэд.) незарэгістраваная й ня мае права ажыцьцяўляць дзейнасьць у Беларусі. Нягледзячы на гэта яна працуе”, - заявіў Міхаіл Мясьніковіч.
„У нас ёсьць прадстаўнікі многіх нацыянальнасьцяў і ўсе адчуваюць сябе добра, ніхто ня мае праблем. Мы ня дзелім людзей па прыкмеце нацыянальнасьці або рэлігіі. Гэтая тэма не існуе. Яе падымаюць выключна тыя людзі, якія хочуць прадстаўляць інтарэсы ўсяе польскай меншасьці ў Беларусі. А хто ім гэта дазволіў?”, - пытаў беларускі палітык у інтэрвію газэце „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт