Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пачалі рыхтаваць пасхальныя пасылкі для палякаў у Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.03.2019 08:01
  • Паляк паляку.mp3
Фонд «Крэсы ў патрэбе. Паляк паляку» вось ужо некалькі гадоў рыхтуе пасылкі для жыхароў Гарадзеншчыны і Віленшчыны.
yvettefang0604/pixabay.com/CCO

Штогод у сьвяточныя пэрыяды (Каляды, Вялікдзень) палякі ладзяць дзясяткі, як ня сотні дабрачынных акцый. Яны скіраваныя на разнастайныя мэты – дапамогу бедным сем’ям, дзіцячым дамам, людзям з абмежаванымі магчымасьцямі і гэтак далей. Рэгулярна ладзяцца і акцыі для этнічных палякаў, якія жывуць на колішніх польскіх землях. Гэтыя тэрыторыі палякі называюць «Крэсы».
Фонд «Крэсы ў патрэбе. Паляк паляку» вось ужо некалькі гадоў рыхтуе пасылкі для жыхароў Гарадзеншчыны і Віленшчыны. Старшыня фонду Артур Вольтэр быў госьцем Польскага радыё. Ён кажа, што апрача матэрыяльнай дапамогі, прымеркаванай да сьвятаў, ёсьць іншы вельмі важны аспэкт іх дзейнасьці – сустрэчы з людзьмі. На днях фонд падвёў вынікі каляднай акцыі.
А. Вольтэр: На мінулым тыдні мы падвялі вынікі нашай каляднай акцыі. У ёй удзельнічала каля 50 школ, паколькі нейкі час таму мы распачалі супрацу з Мазавецкім аддзелам асьветы і іншымі моладзевымі арганізацыямі, якія аказалі нам значную падтрымку. З нагоды Божага нараджэньня ўдалося падрыхтаваць каля 900 пасылак. Амаль 80 чалавек езьдзілі з намі за ўсходнюю мяжу. Думаю, тое, што нас адрозьнівае, гэта факт, што кожная пасылка трапляе з рук у рукі. У нас няма ніякіх пасярэднікаў. Мы заўсёды падкрэсьліваем, што пасылка – гэта толькі нагода, каб сустрэцца з іншым чалавекам. Таму, на маю думку, калядная акцыя была вельмі пасьпяховая. Мы разьлічваем на тое, што велікодная акцыя будзе ня горшай.
Артур Вольтэр кажа, што дзякуючы далучэньню да ініцыятывы новых асяродзьдзяў ёсьць магчымасьць аказаць дапамогу ўсё большай колькасьці людзей.
А. Вольтэр: Мы маем сем парафій на Віленшчыне, з якімі мы трымаем сувязь. Як заўсёды, гэта вельмі цёплыя і прыемныя сустрэчы. І яшчэ дзесяць парафій на Гарадзеншчыне, там мы паяўляемся гадамі. Таму я вельмі разьлічваю на велікодную акцыю, што нам удасца паўтарыць калядны посьпех.
Артур Вольтэр нагадвае, што для падарожжа ў Беларусь трэба зрабіць візу, што не зьяўляецца такой лёгкай справай.
А. Вольтэр: Сам працэс перасячэньня мяжы асабліва цікавы для маладых людзей, якія з намі езьдзяць. Прысутнасьць маладых для нас вельмі важная, паколькі дзякуючы гэтаму яны вывучаюць гісторыю. Як раз на апошняй сустрэчы гарцэры з Варшавы, якія ўжо некалькі гадоў з намі супрацоўнічаюць, падкрэсьлілі, што пачалі больш цікавіцца гісторыяй, што вельмі каштоўнае. Пра гэта кажуць таксама працаўніцы асьветніцкіх установаў, якія апошнія тры гады езьдзяць з намі на кожную акцыю. Яны адзначаюць, што акцыя напэўна мае вялікае адукацыйнае значэньне. Што ідзе ў пары з дапамогай іншаму чалавеку. Я, як бацька дваіх дзяцей, якія дапамагаюць у працы фонду, бачу, як важна заразіць дзяцей жаданьнем дапамагаць. Гэта асабліва важна ў сёньняшнія часы, калі шмат гаворыцца пра абыякавасьць.
Наш суразмоўца адзначае, што іх фонд сустракаецца з цеплынёй і дабрынёй з боку людзей, якія хочуць ім дапамагаць.
Як раз на днях распачалася велікодная акцыя, ужо можна ахвяроўваць сродкі. Паводле Артура Вольтэра, галоўнае не біцьцё рэкордаў, а тое, што колькасьць пасылак раўняецца колькасьці наведваньняў у дамах палякаў за ўсходняй мяжой.
А. Вольтэр: Гэта напэўна колькасьць пацалаваных рук, вачэй, поўных эмоцый і радасьці. Гэта для нас самае важнае. Сваю дзейнасьць мы вядзем пры дапамозе каталіцкіх парафій, бо там дакладна ведаюць сытуацыю парафіян, дзе самыя вялікія патрэбы. Мы трапляем у розныя дамы. Часта гэта старыя людзі, шматдзетныя сем’і, дзе шмат што трэба. Гэта сем’і, у якіх польскія карані. Вельмі часта ў іх нават не гавораць па-польску. Аднак, у пераважнай большасьці месцаў, куды мы трапляем, можна свабодна гаварыць па-польску. Вядома, найбольш кранальнымі зьяўляюцца сустрэчы з людзьмі, якія яшчэ памятаюць, як іх землі былі польскімі. Гэта сустрэчы, якія выклікаюць сьлёзы, застаюцца ў памяці на доўга.
З велікоднай акцыяй валянтэры фонду паедуць на Гарадзеншчыну і Віленшчыну 5-7 красавіка. На гэты раз працаўнікі фонду хочуць, каб пасылка была больш эксклюзіўнай.
А. Вольтэр: Нам бы вельмі хацелася, каб гэта былі прадукты, якія зробяць сьвяты Вялікадня больш урачыстымі. Напэўна, кава, гарбата, ласункі, прыправы. Гэтым прадуктам заўсёды рады. У кожную пасылку мы ўкладваем пажаданьні, лепш за ўсё, напісаныя ўручную. Калі мы прыяжджаем у тыя ж дамы праз год, два, бачым гэтыя паштоўкі прычэпленыя дзесьці на сьцяне. Гэта вельмі прыемна.
У статутных мэтах фонду «Крэсы ў патрэбе. Паляк паляку» прапісаныя распаўсюджваньне знаёмасьці польскай мовы, культуры і нацыянальных традыцый сярод палякаў замежжа, а таксама паляпшэньне сацыяльнай, прафэсійнай і матэрыяльнай сытуацыі польскай нацыянальнай меншасьці.

Штогод у сьвяточныя пэрыяды (Каляды, Вялікдзень) палякі ладзяць дзясяткі, як ня сотні дабрачынных акцый. Яны скіраваныя на разнастайныя мэты – дапамогу бедным сем’ям, дзіцячым дамам, людзям з абмежаванымі магчымасьцямі і гэтак далей. Рэгулярна ладзяцца і акцыі для этнічных палякаў, якія жывуць на колішніх польскіх землях. Гэтыя тэрыторыі палякі называюць «Крэсы».

Фонд «Крэсы ў патрэбе. Паляк паляку» вось ужо некалькі гадоў рыхтуе пасылкі для жыхароў Гарадзеншчыны і Віленшчыны. Старшыня фонду Артур Вольтэр быў госьцем Польскага радыё. Ён кажа, што апрача матэрыяльнай дапамогі, прымеркаванай да сьвятаў, ёсьць іншы вельмі важны аспэкт іх дзейнасьці – сустрэчы з людзьмі. На днях фонд падвёў вынікі каляднай акцыі.

А. Вольтэр: На мінулым тыдні мы падвялі вынікі нашай каляднай акцыі. У ёй удзельнічала каля 50 школ, паколькі нейкі час таму мы распачалі супрацу з Мазавецкім аддзелам асьветы і іншымі моладзевымі арганізацыямі, якія аказалі нам значную падтрымку. З нагоды Божага нараджэньня ўдалося падрыхтаваць каля 900 пасылак. Амаль 80 чалавек езьдзілі з намі за ўсходнюю мяжу. Думаю, тое, што нас адрозьнівае, гэта факт, што кожная пасылка трапляе з рук у рукі. У нас няма ніякіх пасярэднікаў. Мы заўсёды падкрэсьліваем, што пасылка – гэта толькі нагода, каб сустрэцца з іншым чалавекам. Таму, на маю думку, калядная акцыя была вельмі пасьпяховая. Мы разьлічваем на тое, што велікодная акцыя будзе ня горшай.

Артур Вольтэр кажа, што дзякуючы далучэньню да ініцыятывы новых асяродзьдзяў ёсьць магчымасьць аказаць дапамогу ўсё большай колькасьці людзей.

А. Вольтэр: Мы маем сем парафій на Віленшчыне, з якімі мы трымаем сувязь. Як заўсёды, гэта вельмі цёплыя і прыемныя сустрэчы. І яшчэ дзесяць парафій на Гарадзеншчыне, там мы паяўляемся гадамі. Таму я вельмі разьлічваю на велікодную акцыю, што нам удасца паўтарыць калядны посьпех.

Артур Вольтэр нагадвае, што для падарожжа ў Беларусь трэба зрабіць візу, што не зьяўляецца такой лёгкай справай.

А. Вольтэр: Сам працэс перасячэньня мяжы асабліва цікавы для маладых людзей, якія з намі езьдзяць. Прысутнасьць маладых для нас вельмі важная, паколькі дзякуючы гэтаму яны вывучаюць гісторыю. Як раз на апошняй сустрэчы гарцэры з Варшавы, якія ўжо некалькі гадоў з намі супрацоўнічаюць, падкрэсьлілі, што пачалі больш цікавіцца гісторыяй, што вельмі каштоўнае. Пра гэта кажуць таксама працаўніцы асьветніцкіх установаў, якія апошнія тры гады езьдзяць з намі на кожную акцыю. Яны адзначаюць, што акцыя напэўна мае вялікае адукацыйнае значэньне. Што ідзе ў пары з дапамогай іншаму чалавеку. Я, як бацька дваіх дзяцей, якія дапамагаюць у працы фонду, бачу, як важна заразіць дзяцей жаданьнем дапамагаць. Гэта асабліва важна ў сёньняшнія часы, калі шмат гаворыцца пра абыякавасьць.

Наш суразмоўца адзначае, што іх фонд сустракаецца з цеплынёй і дабрынёй з боку людзей, якія хочуць ім дапамагаць.Як раз на днях распачалася велікодная акцыя, ужо можна ахвяроўваць сродкі. Паводле Артура Вольтэра, галоўнае не біцьцё рэкордаў, а тое, што колькасьць пасылак раўняецца колькасьці наведваньняў у дамах палякаў за ўсходняй мяжой.

А. Вольтэр: Гэта напэўна колькасьць пацалаваных рук, вачэй, поўных эмоцый і радасьці. Гэта для нас самае важнае. Сваю дзейнасьць мы вядзем пры дапамозе каталіцкіх парафій, бо там дакладна ведаюць сытуацыю парафіян, дзе самыя вялікія патрэбы. Мы трапляем у розныя дамы. Часта гэта старыя людзі, шматдзетныя сем’і, дзе шмат што трэба. Гэта сем’і, у якіх польскія карані. Вельмі часта ў іх нават не гавораць па-польску. Аднак, у пераважнай большасьці месцаў, куды мы трапляем, можна свабодна гаварыць па-польску. Вядома, найбольш кранальнымі зьяўляюцца сустрэчы з людзьмі, якія яшчэ памятаюць, як іх землі былі польскімі. Гэта сустрэчы, якія выклікаюць сьлёзы, застаюцца ў памяці на доўга.

З велікоднай акцыяй валянтэры фонду паедуць на Гарадзеншчыну і Віленшчыну 5-7 красавіка. На гэты раз працаўнікі фонду хочуць, каб пасылка была больш эксклюзіўнай.

А. Вольтэр: Нам бы вельмі хацелася, каб гэта былі прадукты, якія зробяць сьвяты Вялікадня больш урачыстымі. Напэўна, кава, гарбата, ласункі, прыправы. Гэтым прадуктам заўсёды рады. У кожную пасылку мы ўкладваем пажаданьні, лепш за ўсё, напісаныя ўручную. Калі мы прыяжджаем у тыя ж дамы праз год, два, бачым гэтыя паштоўкі прычэпленыя дзесьці на сьцяне. Гэта вельмі прыемна.

У статутных мэтах фонду «Крэсы ў патрэбе. Паляк паляку» прапісаныя распаўсюджваньне знаёмасьці польскай мовы, культуры і нацыянальных традыцый сярод палякаў замежжа, а таксама паляпшэньне сацыяльнай, прафэсійнай і матэрыяльнай сытуацыі польскай нацыянальнай меншасьці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт