Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы сканструявалі ўнікальны дрон, якому няма аналягаў у сьвеце (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.03.2019 17:26
Дрон-камікадзэ – сур’ёзная зброя ня толькі ў руках армій, але й тэрарыстаў, таму што кожны, хто атрымае такі апарат, зможа вельмі дакладна накіраваць бомбу на цэль.
Ударны бесьпілётны комплекс «КУБ-БЛА»Ударны бесьпілётны комплекс «КУБ-БЛА»фота: kalashnikov.media

Расейцы сканструявалі танны й выніковы вайсковы дрон, якому няма аналягаў у сьвеце, папярэджвае польская газэта Rzeczpospolita, зазначаючы, што новая зброя можа быць праблемнай для патэнцыйнага праціўніка. Маецца на ўвазе ўдарны бесьпілётны комплекс «КУБ-БЛА», які распрацаваў канцэрн «Калашнікаў». У лютым дрон паказалі на выставе ўзбраеньняў у Абу-Дабі.

Дрон-камікадзэ – сур’ёзная зброя ня толькі ў руках армій, але й тэрарыстаў, таму што кожны, хто атрымае такі апарат, зможа вельмі дакладна накіраваць бомбу на цэль. Такіх магчымасьцяў ня мае ані адзін від зброі, акрамя некалькіх «разумных» бомбаў, якія вырабляе ВПК ЗША. Акрамя таго, БЛА ў параўнаньні з амэрыканскімі альбо ізраільскімі дронамі просты ў абслугоўваньні й танны, таму яго выкарыстоўваць могуць малыя арміі ва ўсім сьвеце. Актуальна расейцы працуюць над тым, каб у будучыні «КУБ-БЛА» ня змог трапіць у рукі тэрарыстаў альбо злачынцаў.

Дрон-камікадзэ з пхаючым вінтом разьвівае хуткасьць у залежнасьці ад задачы ад 80 да 130 км/г, запускаецца з катапульты. Максымальны час палёту – 30 хвілін, а максымальная карысная нагрузка – да 3 кг. БЛА невялікі: яго памер складае 1210 мм на 950 мм на 165 мм. Цэльлю «КУБ-БЛА» могуць быць розныя наземныя рухомыя й нерухомыя аб’екты, у прыватнасьці, танкі. Іх браня зьверху найслабейшая, таму дрон «Калашнікава» для танкаў – сур’ёзны праціўнік, паколькі ён на цэль пікіруе вэртыкальна, паведамляе газэта Rzeczpospolita.

вс

Расейцы сканструявалі танны й выніковы вайсковы дрон, якому няма аналягаў у сьвеце, папярэджвае польская газэта Rzeczpospolita, зазначаючы, што новая зброя можа быць праблемнай для патэнцыйнага праціўніка. Маецца на ўвазе ўдарны бесьпілётны комплекс «КУБ-БЛА», які распрацаваў канцэрн «Калашнікаў». У лютым дрон паказалі на выставе ўзбраеньняў у Абу-Дабі.
Дрон-камікадзэ – гэта сур’ёзная зброя ня толькі ў руках армій, але й тэрарыстаў, таму што кожны, хто атрымае такі апарат, зможа вельмі дакладна накіраваць бомбу на цэль. Такіх магчымасьцяў ня мае ані адзін від зброі, акрамя некалькіх «разумных» бомбаў, якія вырабляе ВПК ЗША. Акрамя таго, БЛА ў параўнаньні з амэрыканскімі альбо ізраільскімі дронамі просты ў абслугоўваньні й танны, таму яго выкарыстоўваць могуць малыя арміі ва ўсім сьвеце. Актуальна расейцы працуюць над тым, каб у будучыні «КУБ-БЛА» ня змог трапіць у рукі тэрарыстаў альбо злачынцаў.
Дрон-камікадзэ з пхаючым вінтом разьвівае хуткасьць у залежнасьці ад задачы ад 80 да 130 км/г, запускаецца з катапульты. Максымальны час палёту – 30 хвілін, а максымальная карысная нагрузка – да 3 кг. БЛА невялікі: яго памер складае 1210 мм на 950 мм на 165 мм. Цэльлю «КУБ-БЛА» могуць быць розныя наземныя рухомыя й нерухомыя аб’екты, у прыватнасьці, танкі. Іх браня зьверху найслабейшая, таму дрон «Калашнікава» для танкаў – сур’ёзны праціўнік, паколькі ён на цэль пікіруе вэртыкальна, паведамляе газэта Rzeczpospolita.
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт