Logo Polskiego Radia
Print

Хто зарабіў, а хто страціў на ўвядзеньні эўра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.03.2019 21:03
У пераліку на аднаго жыхара Нямеччына зарабіла больш за 23 тыс. эўра, а Італія страціла больш за 73 тыс. эўра.
pixabay.com/Public Domain CC0

Партал wpolityce.pl паведамляе пра дасьледаваньне, праведзенае з нагоды 20-годзьдзя ўвядзеньня эўра. Цэнтар эўрапейскай палітыкі ў нямецкім горадзе Фрайбург на днях апублікаваў справаздачу, зь якой вынікае, хто выйграў, а хто страціў у сувязі з увядзеньнем супольнай валюты ЭЗ. Нагадаем, эўра было ўведзенае ў 1997 годзе.

Дасьледаваньне ахапіла пэрыяд з 1997-га па 2017 год і восем краін: Нямеччыну, Галяндыю, Грэцыю, Гішпанію, Бэльгію, Партугалію, Францыю ды Італію.

І так, у найбольшым выйгрышы аказалася Нямеччына – у выніку ўвядзеньня эўра эканоміка краіны зарабіла ажно 1 трлн 900 млрд эўра. Другое месца занялі Нідэрлянды, якія аказаліся ў выйгрышы на 350 млрд эўра. Грэцыі ўдалося зарабіць толькі 2 млрд эўра.

Астатнія краіны страцілі: Бэльгія – 69 млрд эўра, Гішпанія – 224 млрд, Партугалія – 424 млрд, Францыя – 3 трлн 600 млрд, Італія – ажно 4 трлн 300 млрд эўра.

Для параўнаньня, у пераліку на аднаго жыхара Нямеччына зарабіла больш за 23 тыс. эўра, а Італія страціла больш за 73 тыс. эўра, паведамляе партал правай арыентацыі wpolityce.pl.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт