Logo Polskiego Radia
Print

Летува блякуе супрацоўніцтва Беларусі і Брусэля

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.03.2019 16:53
У беларускіх СМІ зьявіліся спэкуляцыі, што не Летува, а Польшча блякуе падпісаньне дакумэнту.
Плян тэрыторыі Беларускай АЭС у Астраўцы Плян тэрыторыі Беларускай АЭС у Астраўцы фота: naviny.by

Да сёньня Беларусь супрацоўнічае з ЭЗ на аснове пагадненьня, падпісанага яшчэ ў 1989 годзе паміж Эўрапейскай эканамічнай супольнасьцю й Савецкім Саюзам. Адсутнасьць новага пагадненьня робіць немагчымай якую-небудзь эканамічную інтэграцыю. Беларусь гады вядзе перамовы з ЭЗ аб базавым дагаворы.

У панядзелак кіраўнік беларускага МЗС заявіў, што гэты працэс блякуе адзін член Эўразьвязу.

Гэта Летува. Вільня такім чынам імкнецца адпомсьціць за Астравецкую АЭС. «Гэта не беларуская электрастанцыя, гэта палітычны прысуд Крамля Летуве. АЭС зьяўляецца непасрэднай пагрозай ня толькі для нашай сталіцы (АЭС знаходзіцца ў 50 км ад Вільні), але і для цэлай краіны, – кажа RZ дэпутат летувіскага Сойму Эмануэліс Зінгерыс. – Яны будуць браць ваду зь Віліі, якая потым плыве ў Вільню. (…) Мы пасьлядоўна будзем блякаваць падпісаньне дагавору з Беларусьсю, – запэўнівае летувіскі дэпутат.

А тымчасам у беларускіх СМІ зьявіліся спэкуляцыі, што не Летува, а Польшча блякуе падпісаньне дакумэнту. Прычынай зьяўляецца, нібыта, адсутнасьць дазволу Менска на большую колькасьць польскіх дыпляматаў. Мясцовыя СМІ паведамлялі, што, маўляў, Менск апасаецца масавай выдачы «Карты паляка». – Гэта ня праўда, Польшча нічога не блякуе. Былі пэўныя ўскладненьні, але нам удалося знайсьці кампраміс», – заявіла «RZ» крыніца ў польскай дыпляматыі.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт