Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы працягваюць адзначаць 20 гадавіну далучэньня да блёку NATO

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.03.2019 14:30
  • У Польшчы працягваюць адзначаць 20 гадавіну далучэньня да блёку NATO
«Далучэньне да NATO пацьвердзіла выхад з зоны расейскага ўплыву і ўваходжаньне ў заходні геапалітычны лад».
PAP/Marcin Bielecki

У Польшчы пачалі адзначаць 20 гадавіну далучэньня да блёку NATO
12 сакавіка 1999 году Польшча, Чэхія й Вугоршчына ўвайшлі ў Арганізацыю Паўночнаатлянтычнай дамовы. У той дзень у горадзе Індэпэндэнс у амэрыканскім штаце Місуры тагачасны міністар замежных спраў Польшчы Браніслаў Герэмэк уручыў дзяржаўнаму сакратару Злучаных Штатаў Мадлен Олбрайт акт уваходжаньня Польшчы ў Паўночнаатлянтычны альянс.
Напярэдадні 20 гадавіны ўступленьня Польшчы да блёку NATO прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда разам зь міністрам нацыянальнай абароны Польшчы Марыюшам Блашчакам наведалі Многанацыянальны корпус NATO «Паўночны-Усход», які дысьляцыруецца ў Шчэціне. Нагадаем, Шчэцін знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Польшчы, ля ўзьбярэжжа Балтыйскага мора.
Многанацыянальны корпус NATO «Паўночны-Усход» быў сфармаваны 18 верасьня 1999 года, ягоная штаб-кватэра зноходзіцца ў Шчэціне. Сілы корпусу складаюцца з польскай 12-й пяхотнай дывізіі, 1-ай танкавай дывізіі бундэсвэра, а таксама з дацкай мэханізаванай дывізіі.
На дадзены момант у корпусе камандаваньня служаць 380 афіцэраў з 25 краінаў, у тым ліку зь дзьвюх партнэрскіх дзяржаваў - Фінляндыі ды Швэцыі, якія афіцыйна не зьяўляюцца чальцамі NATO.
Падчас сваёй прамовы ў Шчэціне прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падкрэсьліў, што ўступленьне Польшчы ў NATO вывела яе з зоны расейскага ўплыву.
Анджэй Дуда: Я не пабаюся сказаць, што ўсе пакаленьні палякаў пасьля заканчэньне Другой Сусьветнай вайны чакалі гэты момант. Сёньня можна сказаць, што за гэты крок многія аддалі жыцьцё. Уваходжаньне ў Паўночнаатлянтычны Альянс азначала канчатковае пацьверджаньне сувэрэнітэту й незалежнасьці Польшчы. Далучэньне да NATO пацьвердзіла выхад з зоны расейскага ўплыву і ўваходжаньне ў заходні геапалітычны лад.
У сваю чаргу міністар нацыянальна абароны Польшчы Марыюш Блашчак з упэўненасьцю паведаміў, што Польшча ўплывае на кшталт Паўночнаатлянтычнага альянсу. Падчас выступу ў штаб-кватэры Шматнацыянальнай корпусу «Паўночны-Усход» у Шчэціне, міністар Марыюш Блашчак высока ацаніў разьвіцьцё польскай арміі.
Марыюш Блашчак: Паўночнаатлянтычны Саюз зьяўляецца гарантыяй нашай бясьпекі – бясьпекі краінаў свабоднага сьвету. Паўночнаатлянтычны Альянс разьвіваецца й мы вельмі цешымся гэтым. 20 гадоў таму, калі мы ўступалі ў NATO, мы былі краінамі, якія толькі распачалі мадэрнізацыю сваіх узброеных сілаў. У выпадку Польшчы, можна сказаць, што гэты працэс набраў вялікую хуткасьць.
У ходзе наведваньня Многанацыянальнга корпусу прэзыдэнт Анджэй Дуда паведаміў, што ў яго камандаваньне будзе уключана 12 Шчэцінская мэханізаваная дывізія.
Анджэй Дуда пераконваў, што для яго надзвычай важна, каб шчэцінскі корпус разьвіваўся больш актыўны, ды меў большае значэньне ў структурах камандаваньня NATO.
Анджэй Дуда: Хачу ўсім прысутным данесьці, што мы ўзгаднілі зь міністрам нацыянальнай абароны Марыюшам Блашчакам й да многанацыянальнага камандаваньня Корпусу «Паўночны-Усход» з боку Польшчы будзе далучаная 12 Шчэцінская мэханізаваная дывізія. Маю надзею, што нашыя хаўрусьнікі, зь якім мы разам ствараем гэтае Многанацыянальнае камандаваньне, таксама вылучаць свае дывізіі.
Кульмінацыяй урачыстасьцяў зьвязаных з 20 гадавінай далучэньня Польшчы, Чэхіі й Вугоршчыны да NATO будзе сустрэча лідэраў Вышаградзкай групы ў Празе. Саміт пройдзе 12 сакавіка ў аўторак. Нагадаем, у Вышаградзкую групу ўваходзяць Польшча, Чэхія, Славаччына ды Вугоршчына. Славаччына ўступіла ў Альянс разам Баўгарыяй, Латвіяй, Летувай, Румынія, Славеніяй ды Эстоніяй у 2004 годзе.
На сёньняшні дзень у Паўночнаатлянтычны блёк NATO уваходзяць 29 дзяржаваў. Апошняй краінай, якая ўвайшла ў Саюз была Чарнагорыя. Бліжэйшым часам да Альянсу далучыцца Рэспубліка Паўночная Македонія.

12 сакавіка 1999 году Польшча, Чэхія й Вугоршчына ўвайшлі ў Арганізацыю Паўночнаатлянтычнай дамовы. У той дзень у горадзе Індэпэндэнс у амэрыканскім штаце Місуры тагачасны міністар замежных спраў Польшчы Браніслаў Герэмэк уручыў дзяржаўнаму сакратару Злучаных Штатаў Мадлен Олбрайт акт уваходжаньня Польшчы ў Паўночнаатлянтычны альянс.

Напярэдадні 20 гадавіны ўступленьня Польшчы да блёку NATO прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда разам зь міністрам нацыянальнай абароны Польшчы Марыюшам Блашчакам наведалі Многанацыянальны корпус NATO «Паўночны-Усход», які дысьляцыруецца ў Шчэціне. Нагадаем, Шчэцін знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Польшчы, ля ўзьбярэжжа Балтыйскага мора.

Многанацыянальны корпус NATO «Паўночны-Усход» быў сфармаваны 18 верасьня 1999 года, ягоная штаб-кватэра зноходзіцца ў Шчэціне. Сілы корпусу складаюцца з польскай 12-й пяхотнай дывізіі, 1-ай танкавай дывізіі бундэсвэра, а таксама з дацкай мэханізаванай дывізіі. На дадзены момант у корпусе камандаваньня служаць 380 афіцэраў з 25 краінаў, у тым ліку зь дзьвюх партнэрскіх дзяржаваў - Фінляндыі ды Швэцыі, якія афіцыйна не зьяўляюцца чальцамі NATO.

Падчас сваёй прамовы ў Шчэціне прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падкрэсьліў, што ўступленьне Польшчы ў NATO вывела яе з зоны расейскага ўплыву.

Анджэй Дуда: Я не пабаюся сказаць, што ўсе пакаленьні палякаў пасьля заканчэньне Другой Сусьветнай вайны чакалі гэты момант. Сёньня можна сказаць, што за гэты крок многія аддалі жыцьцё. Уваходжаньне ў Паўночнаатлянтычны Альянс азначала канчатковае пацьверджаньне сувэрэнітэту й незалежнасьці Польшчы. Далучэньне да NATO пацьвердзіла выхад з зоны расейскага ўплыву і ўваходжаньне ў заходні геапалітычны лад.

У сваю чаргу міністар нацыянальна абароны Польшчы Марыюш Блашчак з упэўненасьцю паведаміў, што Польшча ўплывае на кшталт Паўночнаатлянтычнага альянсу. Падчас выступу ў штаб-кватэры Шматнацыянальнай корпусу «Паўночны-Усход» у Шчэціне, міністар Марыюш Блашчак высока ацаніў разьвіцьцё польскай арміі.

Марыюш Блашчак: Паўночнаатлянтычны Саюз зьяўляецца гарантыяй нашай бясьпекі – бясьпекі краінаў свабоднага сьвету. Паўночнаатлянтычны Альянс разьвіваецца й мы вельмі цешымся гэтым. 20 гадоў таму, калі мы ўступалі ў NATO, мы былі краінамі, якія толькі распачалі мадэрнізацыю сваіх узброеных сілаў. У выпадку Польшчы, можна сказаць, што гэты працэс набраў вялікую хуткасьць.

У ходзе наведваньня Многанацыянальнга корпусу прэзыдэнт Анджэй Дуда паведаміў, што ў яго камандаваньне будзе уключана 12 Шчэцінская мэханізаваная дывізія.

Анджэй Дуда пераконваў, што для яго надзвычай важна, каб шчэцінскі корпус разьвіваўся больш актыўны, ды меў большае значэньне ў структурах камандаваньня NATO.

Анджэй Дуда: Хачу ўсім прысутным данесьці, што мы ўзгаднілі зь міністрам нацыянальнай абароны Марыюшам Блашчакам й да многанацыянальнага камандаваньня Корпусу «Паўночны-Усход» з боку Польшчы будзе далучаная 12 Шчэцінская мэханізаваная дывізія. Маю надзею, што нашыя хаўрусьнікі, зь якім мы разам ствараем гэтае Многанацыянальнае камандаваньне, таксама вылучаць свае дывізіі.

Кульмінацыяй урачыстасьцяў зьвязаных з 20 гадавінай далучэньня Польшчы, Чэхіі й Вугоршчыны да NATO будзе сустрэча лідэраў Вышаградзкай групы ў Празе. Саміт пройдзе 12 сакавіка ў аўторак. Нагадаем, у Вышаградзкую групу ўваходзяць Польшча, Чэхія, Славаччына ды Вугоршчына. Славаччына ўступіла ў Альянс разам Баўгарыяй, Латвіяй, Летувай, Румынія, Славеніяй ды Эстоніяй у 2004 годзе.

На сёньняшні дзень у Паўночнаатлянтычны блёк NATO уваходзяць 29 дзяржаваў. Апошняй краінай, якая ўвайшла ў Саюз была Чарнагорыя. Бліжэйшым часам да Альянсу далучыцца Рэспубліка Паўночная Македонія.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт