Logo Polskiego Radia
Print

У беларускіх падручніках няма праўды пра Катынь

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.03.2019 12:03
На думку аўтара, няма дакумэнтаў, якія даказваюць, што НКВД забіла звыш 20 тыс. палякаў у Катыні ў 1940 годзе.
Помнік ахвярам Катынскага злачынстваПомнік ахвярам Катынскага злачынстваPhoto: Goku122/Wikimedia Commons (CC BY-SA 3.0)

Выданьне «Rzeczpospolita» друкуе артыкул пра тое, як у беларускіх падручніках па гісторыі прадстаўляюць катынскае забойства. Гаворка ідзе пра падручнік «Гісторыя Беларусі» аўтарства прафэсара Яўгена Новіка, які зьяўляецца дадатковай кнігай для 11 клясаў. Журналісты пісалі пра падручнік ужо некалькі гадоў таму.

Аўтар пераконвае, што няма дакумэнтаў, якія даказваюць, што НКВД забіла звыш 20 тыс. палякаў у Катыні ў 1940 годзе. Яўген Новік сьцьвярджае, што па прычыне адсутнасьці неабходных дакумэнтаў і жывых сьведак гэтай трагедыі дакладна невядома, якая дзяржава нясе адказнасьць за расстрэл польскіх афіцэраў. Існуюць дзьве вэрсіі, паводле першай, за забойства адказвае савецкае НКВД, паводле другой – фашысцкія войскі.

Мінадукацыі Беларусі не было ў стане адказаць журналістам, ці гэты падручнік далей рэкамэндуецца вучням беларускіх школ. Таксама ніхто ня хоча абмяркоўваць зьмест кнігі. Аднак вядома, што аўтарам падручніка для 10 клясаў таксама зьяўляецца Новік. З яго школьнікі, напрыклад, даведаюцца, што не было нападзеньня Савецкага Саюзу на Польшчу ў 1939 годзе, а толькі аб’яднаньне заходняй часткі Беларусі з БССР. Пра катынскае злачынства няма ні слова, таксама як пра Курапаты.

Вядомы беларускі гісторык Ігар Мельнікаў адзначае, што савецкая інтэрпрэтацыя мінулага вярнулася ў Беларусь пад канец 90-ых гадоў па даручэньні прэзыдэнта Лукашэнкі. У часы СССР ніхто не згадваў пра сталінскія рэпрэсіі і злачынствы НКВД. У Беларусі падручнікі пішуць тыя ж самыя асобы, якія пісалі іх у Савецкім Саюзе. Паўтараюць савецкую прапаганду, што невядома, хто страляў і невядома, у каго. Цяжка ўявіць іншы падыход у краіне, дзе далей усюды стаяць помнікі Леніну, а гадавіна рэвалюцыі зьяўляецца дзяржаўным сьвятам.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт