Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўкраіна - канфлікт паміж МУС і спэцслужбамі напярэдадні выбараў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.03.2019 12:55
У Кіеве ніхто ня мае сумневаў, што за два тыдні да прэзыдэнцкіх выбараў адбываецца сур’ёзны палітычны крызіс.
PAP/EPA/MYKOLA TYS

Rzeczpospolita
У Кіеве ніхто ня мае сумневаў, што за два тыдні да прэзыдэнцкіх выбараў адбываецца сур’ёзны палітычны крызіс. Кіруючая кааліцыя трашчыць, а вайна ідзе ня толькі на ўсходзе краіны, але і ў самым цэнтры. Прэзыдэнт Пётр Парашэнка надалей цалкам кантралюе спэцслужбы, але ня мае ўплыву на паліцыю. А ўсё па прычыне міністра ўнутраных спраў Арсэна Авакава, які ня верыць у перавыбар цяперашняга прэзыдэнта, які займае толькі трэцяе месца.
Міністар нанёс удар у Парашэнку ўчора, калі заявіў пра масавую пакупку галасоў штабам Парашэнкі. Паводле яго, людзі Парашэнкі шукаюць найбяднейшых грамадзян і за 1000 грыўняў (33 эўра) купляюць галасы на Парашэнку. Мала таго, грошы выдзяляюцца з урадавай праграмы падтрымкі самых бедных, якую фінансую бюджэт дзяржавы. Паводле Авакава, са 100 чалавек прапанову прымае каля 30 выбарцаў.
Палітоляг Володымыр Фэсэнка кажа, што міністар унутраных спраў не зьвязаны з ніводным з кандыдатаў на прэзыдэнта. «Ён заняў ролю «кантралёра» выбараў, які сочыць, каб яны адбыліся справядліва. Такім чынам ён хоча захаваць міністэрскую пасаду ва ўрадзе выбранага апазыцыйнага кандыдата. Ён не зьвязана з ніводным з іх, але ня хоча, каб выйграў Парашэнка», – гаворыць назіральнік.
Упершыню таксама здарыўся канфлікт паміж МУС і спэцслужбамі напярэдадні выбараў. Генэральная пракуратура і Служба бясьпекі Ўкраіны граюць на баку прэзыдэнта Парашэнкі, а МУС і паліцыя выступаюць супраць яго.

Rzeczpospolita

Кіруючая кааліцыя трашчыць, а вайна ідзе ня толькі на ўсходзе краіны, але і ў самым цэнтры. Прэзыдэнт Пётр Парашэнка надалей цалкам кантралюе спэцслужбы, але ня мае ўплыву на паліцыю. А ўсё па прычыне міністра ўнутраных спраў Арсэна Авакава, які ня верыць у перавыбар цяперашняга прэзыдэнта, які займае толькі трэцяе месца

.Міністар нанёс удар у Парашэнку ўчора, калі заявіў пра масавую пакупку галасоў штабам Парашэнкі. Паводле яго, людзі Парашэнкі шукаюць найбяднейшых грамадзян і за 1000 грыўняў (33 эўра) купляюць галасы на Парашэнку. Мала таго, грошы выдзяляюцца з урадавай праграмы падтрымкі самых бедных, якую фінансую бюджэт дзяржавы. Паводле Авакава, са 100 чалавек прапанову прымае каля 30 выбарцаў.

Палітоляг Володымыр Фэсэнка кажа, што міністар унутраных спраў не зьвязаны з ніводным з кандыдатаў на прэзыдэнта. «Ён заняў ролю «кантралёра» выбараў, які сочыць, каб яны адбыліся справядліва. Такім чынам ён хоча захаваць міністэрскую пасаду ва ўрадзе выбранага апазыцыйнага кандыдата. Ён не зьвязана з ніводным з іх, але ня хоча, каб выйграў Парашэнка», – гаворыць назіральнік.

Упершыню таксама здарыўся канфлікт паміж МУС і спэцслужбамі напярэдадні выбараў. Генэральная пракуратура і Служба бясьпекі Ўкраіны граюць на баку прэзыдэнта Парашэнкі, а МУС і паліцыя выступаюць супраць яго.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт