Logo Polskiego Radia
Print

Польшча і Нямеччына заклікалі ЭЗ прыняць прамысловую стратэгію

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.03.2019 16:19
Дэклярацыю па гэтым пытаньні ў Бэрліне падпісалі міністар Эмілевіч і міністар Альтмаер.
Mіністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч. Mіністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч. Foto: PR24/AK

Польшча і Нямеччына заклікалі Эўрапейскі Зьвяз прыняць доўгатэрміновую прамысловую стратэгію з улікам глябальнай канкурэнцыі. Дэклярацыю па гэтым пытаньні 18-га сакавіка падчас Польска-нямецкага эканамічнага форуму ў Бэрліне падпісалі міністар прадпрымальніцтва і тэхналёгіі Польшчы Ядвіга Эмілевіч і міністар эканомікі і энэргетыкі Нямеччыны Пэтэр Альтмаер.

У дэклярацыі гаворыцца, між іншым, пра інвэставаньне ў інавацыйныя вырашэньні, пра падрыхтоўку стратэгічных мэтаў прамысловай палітыкі, пра падтрымку ключовых тэхналёгій і абарону гандлёвай палітыкі ЭЗ.

Я.Эмілевіч: Мы гатовыя стаць адной з апор рэіндустрыялізацыі Эўропы. Аб гэтым гаворыцца ў падпісанай намі супольнай дэклярацыі, якую перадаем Эўрапейскай камісіі. Мы верым, што амбітная прамысловая палітыка павінна стаць выклікам для ўсяе Эўропы.

Сказала міністар Ядвіга Эмілевіч, якая таксама падкрэсьліла, што польска-нямецкія эканамічныя адносіны вельмі добрыя, а Нямеччына зьяўляецца найважнейшым эканамічным партнэрам Польшчы.

Я.Эмілевіч: Па колькасьці тавараабароту немцы знаходзяцца на першым месцы, аднак па якасьці супрацоўніцтва мы чакаем большага. На жаль, наш самы буйны эканамічны партнэр не стварае навуковых дасьледчыцкіх цэнтраў у Польшчы.

Польшча цяпер займае сёмае месца па маштабах эканамічнага супрацоўніцтва з Нямеччынай. Міністар Эмілевіч выказала спадзяваньне, што праз два гады Польшча будзе знаходзіцца сярод першых пяці самых буйных эканамічных партнэраў Нямеччыны.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт