Logo Polskiego Radia
Print

Польскія палітыкі аб’ядналіся вакол барацьбы зь выкідваньнем ежы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.03.2019 11:58
Штогод у Польшчы выкідваецца як мінімум 9 мільёнаў тон ежы, то-бок на сярэднестатыстычнага жыхара Польшчы прыпадае 200 кіляграм змарнаванай ежы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскія палітыкі аб’ядналіся вакол барацьбы зь выкідваньнем сьмецьця, канстатуе Rzeczpospolita. Ужо ў красавіку польскі Сэйм, ня гледзячы на острыя палітычныя падзелы, хутчэй за ўсё прыме закон аб супрацьдзеяньні марнаваньню харчоў.
На мінулым тыдні працу над законапраектам завяршыла адпаведная камісія Сэйму. Падчас абмеркаваньня законапраекту парлямэнтарам удалося дасягнуць суцэльнага кансэнсусу, што адназначна зьяўляецца выключэньнем для цяперашняга складу другой палаты польскага парлямэнту.
У большасьці краінаў Эўропы адсутнічаюць прававыя рэгуляцыя зьвязаныя з марнаваньнем харчоў, у гэтым сэнсе Польшча зьяўляецца наватарам. Прыняцьце закону аб барацьбе з марнаваньнем харчоў стане значным посьпехам Польшчы, бо выкідваньне ежы зьяўляецца вялікім сацыяльным клопатам.
Штогод у Польшчы выкідваецца як мінімум 9 мільёнаў тон ежы, то-бок на сярэднестатыстычнага жыхара Польшчы прыпадае 200 кіляграм змарнаванай ежы. Паводле падлікаў Фэдэрацыі польскіх банкаў харчаваньня, самымі істотнымі марнатраўцамі харчоў зьяўляюцца не гандлёвыя сеці, а менавіта звычайныя спажыўцы. Новы закон таксама будзе супрацьдзейнічаць марнаваньню ежы непасрэдна ў сем’ях, падсумоўвае Rzeczpospolita.

Ужо ў красавіку польскі Сэйм, ня гледзячы на острыя палітычныя падзелы, хутчэй за ўсё прыме закон аб супрацьдзеяньні марнаваньню харчоў. На мінулым тыдні працу над законапраектам завяршыла адпаведная камісія Сэйму. Падчас абмеркаваньня законапраекту парлямэнтарам удалося дасягнуць суцэльнага кансэнсусу, што адназначна зьяўляецца выключэньнем для цяперашняга складу другой палаты польскага парлямэнту.

У большасьці краінаў Эўропы адсутнічаюць прававыя рэгуляцыя зьвязаныя з марнаваньнем харчоў, у гэтым сэнсе Польшча зьяўляецца наватарам. Прыняцьце закону аб барацьбе з марнаваньнем харчоў стане значным посьпехам Польшчы, бо выкідваньне ежы зьяўляецца вялікім сацыяльным клопатам.

Штогод у Польшчы выкідваецца як мінімум 9 мільёнаў тон ежы, то-бок на сярэднестатыстычнага жыхара Польшчы прыпадае 200 кіляграм змарнаванай ежы. Паводле падлікаў Фэдэрацыі польскіх банкаў харчаваньня, самымі істотнымі марнатраўцамі харчоў зьяўляюцца не гандлёвыя сеці, а менавіта звычайныя спажыўцы. Новы закон таксама будзе супрацьдзейнічаць марнаваньню ежы непасрэдна ў сем’ях.

Rzeczpospolita/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт