Logo Polskiego Radia
Print

У Казахстане зьдзейсьнены зусім новы варыянт перадачы ўлады. У чым прычына?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.03.2019 15:05
  • Назарбаеў.mp3
І ці падобны сцэнар можа паўтарыцца ў Беларусі? Меркаваньне палітоляга.
Photo: RonnyK/pixabay.com/CC0 Public Domain

Як мы ўжо паведамлялі, на мінулым тыдні 78-гадовы прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў нечакана для міжнароднай грамадзкай думкі сышоў у адстаўку. Аднак гэта не азначае, што лідар краіны поўнасьцю здымае з сябе абавязкі дзяржаўнага кіраўніка. Ён далей будзе кіраваць сваёй партыяй «Нур Атан» і Радай бясьпекі.

У перадачы “На руінах імпэрыі” мы спыталі доктара паліталягічных навук Паўла Ўсава, чаму ў Казахстане зьдзейсьнены зусім іншы варыянт перадачы ўлады ад аўтарытарнага кіраўніка, чым у астатніх краінах постсавецкай прасторы.

На ягоную думку, сутнасьць дыктатарскай улады заключаецца ў тым, каб гэтай улады не аддаць. Аднак Нурсултану Назарбаеву няма каму перадаць кіраваньне дзяржавай - у яго няма сыноў, а блізкаму атачэньню ён не давярае.

Падобны сцэнар у Беларусі вельмі малаверагодны. Чаму - слухайце гутарку ў далучаным гукавым файле.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт